Выстава “Анры Маціс. Погляд”

🖇️ З 13 верасня 2024 г. працуе выстава «Анры Матыс. Пагляд».

Сярод майстроў культуры Заходняй Еўропы XX стагоддзя Анры Матыс займае вылучнае месца як мастак і мысляр. Яркі, велізарны талент мастака шмат у чым вызначыў развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва амаль ува ўсіх яго праявах.
Усё сваё жыццё Анры Матыс знаходзіўся ў няспынным пошуку, ён змяняў свае мастацкія прылады і змяняўся сам. Імкнучыся да максімальнага выразу цэлага, мастак падаляў усе неістотныя дэталі і лімітава спрашчаў формы, лічачы шкодным і непатрэбным усе, што не ўплывала наўпрост на эмацыйна-энергетычны імпульс.
У апошнія гады жыцця з дапамогай каляровай паперы і нажніц Анры Матыс ствараў аплікацыі, якія выраблялі эфект колеравага гучання, рытмічнай музычнасці ліній і кампазіцыйнай гармоніі. Вяршыняй гэтых эксперыментаў стала яго адзіная кніга, якую ён сам напісаў і праілюстраваў, атрымалая назву «Джаз», працы з якой можна ўбачыць на выставе.

118 літаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя кірункі творчасці Анры Матыса, дэманструюць яго невычэрпную энергію і як мастака, і як філосафа. Усе яны суправаджаюцца тэкстамі з яго артыкулаў, кніг, лістоў і разважанняў.

Выстава будзе працаваць да 3 лістапада 2024 года.
Сардэчна запрашаем!

_______________

*118 графічных лістоў, выкананых ст. 1948-54 гадах, а серыя «Джаз» у 1983г. у тэхніцы літаграфіі.

Літаграфія – гэта тэхніка накладавай графікі, пры якой мастак стварае твор на камені (ці металічнай пласціне), у выпадку каляровай літаграфіі – раскладвае колеравую кампазіцыю на некалькі камянёў, пасля чаго ўжыццяўляецца друк з камянёў (метале) на паперу.

Графіка бывае ўнікальнай і друкаванай. Унікальная графіка стварае твор у адзіным асобніку. З дапамогай друкаванай графікі (гравюры) атрымліваюць наклад мастацкіх твораў, адбіткі якіх з’яўляюцца аўтарскімі творамі, то бок – арыгіналамі.

❗️Па міжнародных стандартах першыя 100 асобнікаў з друкаванага станка лічацца арыгіналамі….

Date

13 Верас 2024 - 03 Ліст 2024
Expired!

Time

08:00 - 18:00