Выстава “Где? Кто?”

На выставе прадстаўлены працы творчага тандэма ў асобе мастачкі-акварэліста, члена БСМ Вольгі Данілюк і фатографа Анатоля Люкевіча.

Другі год творчыя людзі даследуюць куткі горада Берасця, вывучаюць самыя яго ўразлівыя месцы – старыя забудовы, якія вось-вось знікнуць назусім.

Пачалося ўсё з маляўнічых пленэраў, дзе Вольга рабіла невялікія эцюды для сваіх творчых прац. Далей да працэсу далучыўся Анатоль, дзе ён не толькі фіксаваў, як ствараюцца працы мастачкі, але і паралельна рабіў здымкі тых момантаў, якія ўразілі яго самога.

Вывучаючы зняты матэрыял, быў выяўлены дзіўны факт – адно і тое ж месца кожны бачыць па-свойму, заўважае тыя дэталі, якіх не разгледзеў іншы, акцэнтуе ўвагу гледача на тым, што самога чапае ўнутрана і звонку.

Так з’явілася ідэя стварыць выставу прац, створаную як мастаком, гэтак і фатографам, дзе кожны зможа адчуць атмасферу старога Берасця, параўнаць творчыя погляды, асэнсаваць ХТО як адчувае горад, ДЗЕ прымушае Вас спыніць пагляд тая ці іншая праца.

«ГДЕ? КТО?» – гэта жыццё ў розных праявах, нават калі яна працякае па адным адрасе самага знаёмага ўсім нам горада.

Выстава падоўжыцца да 31 сакавіка 2024 года.

Месца: Арт-прастора бібліятэкі імя А. С. Пушкіна

Астатнія падрабязнасці шукайце па спасылцы.

Date

12 сак 2024
Expired!

Time

17:00