Выстава “Музейнік”

7 чэрвеня 2024 года а 19.00 у філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Мастацкі музей» у рамках штогадовага мерапрыемства «Музейнік» адкрываецца чарговая выстава праекта «Брэстчына этнаграфічная. Пінска-Івацэвіцкі край (частка 2)”, прысвечаная Іванаўскаму і Драгічынскаму раёнам.

На выставе будуць прадстаўлены традыцыйныя касцюмы, вясельны галаўны ўбор нявесты Драгічынскага раёна «Пава», калекцыя фартушкоў з вёскі Бездзеж, посцілкі і ручнікі. Выставу дапоўняць фатаграфіі.

Выстава будзе працаваць да 31 жніўня 2024 года.

Date

07 чэрв 2024 - 31 жнів 2024
Ongoing...

Time

All Day