Выстава «Сальвадор Далі. Святы ліст»

З 18 чэрвеня 2024 г. у філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Мастацкі музей» працуе выстава «Сальвадор Далі. Святы ліст»
Біблія на працягу стагоддзяў выступала крыніцай натхнення для паэтаў, мастакоў, пісьменнікаў. Сальвадор Далі не стаў выключэннем. Мастак вырашыўся перадаць мовай сюррэалізму біблейскія гісторыі. Такім чынам, ён зламаў традыцыі, што існавалі ў выяўленчым мастацтве мінулага стагоддзя. Экспазіцыя ўключае маштабную графічную серыю прац выбітнага мастака ХХ стагоддзя. Кожная з літаграфій уяўляе сабою спробу інтэграваць фантазіі і пачуцці мастака ў свет біблейскіх гісторый.

У 1963 годзе Далі атрымаў прапанову ад італьянскага мільярдара Джузэпэ Альбаретто – праілюстраваць новую эдыцыю Бібліі. У выніку ў 1963-1964 гадах з’явіліся 105 прац, выкананых у змяшанай тэхніцы, спалучалай акварэль, гуаш, туш, пастэль, аловак і перакладзеных у 1964-1967 гадах у літаграфіі. Такім чынам нарадзіўся графічны праект, які ўпершыню пададзены ў Брэсце.

Выстава будзе працаваць да 11 жніўня 2024 года.

Date

18 чэрв 2024 - 11 жнів 2024
Expired!

Time

All Day