Публікацыі

Усё, што можа быць карысным у грамадскай дзейнасці.

Шаноўныя сябры!
У гэтам раздзеле мы плануем змяшчаць публікацыі пра ўсё, што тычыцца грамадскай дзейнасці і нашых каштоўнасцяў, што можна і варта выкарыстоўваць пры арганізацыі розных грамадскіх кампаній і праграм, а таксама для адпачынку. Раздзел пакуль толькі ствараецца, таму просім свае прапановы і цікавыя матэрыялы дасылаць нам для далейшага размяшчэння на сайце.

“Будзь у тэме!” Дапаможнік па правах студэнтаў.

У кнізе закранаюцца такія актуальныя для студэнтаў тэмы, як размеркаванне, платная і бясплатная адукацыя, вучоба і праца за мяжой, валанцёрства, праблемы іншагародніх студэнтаў, а таксама форс-мажоры, з якімі можа сутыкнуцца кожны: адлічэнне, неабходнасць у матэрыяльнай дапамозе, нараджэнне дзіцяці, парады для грамадска актыўных студэнтаў.
Крысціна Карчэўская, кіраўнік праекта, аўтар.

Спампаваць у фармаце [PDF] 4,6Mb

 

Дэвід Рэндалл “Універсальны журналіст”.

Первая обязанность прессы – добывать самые свежие и самые точные сведения о происходящих событиях и немедля публиковать их, чтобы они стали достоянием всей нации.
Редактор “The Times”, Лондон, 1852.

Спампаваць у фармаце [PDF] 1,1Mb

 

“Беларускі канспіратар”.

У часы калі польскі народ змагаўся з дыктатурай, сярод польскага руху супраціву была распаўсюджаная брашура “Малы канспіратар”. Цяпер польскі “Малы канспіратар” ізноў набывае папулярнасць, гэтым разам сярод беларусаў.
Аўтары дадзенага дапаможніка прапануюць чытачам сваё бачанне таго, як бяспечным чынам арганізаваць працу арганізацыі. Дапаможнік можа быць карысным і для індывідуальных асобаў, якім таксама пагражаюць незаконныя абмежаванні правоў і палітычны пераслед.
Спампаваць у фармаце [PDF] 0,5Mb

 

“Што рабіць, калі цябе затрымала міліцыя”.

Што рабіць, калі цябе затрымала міліцыя. Памятка паводзінаў пры адміністратыўным затрыманні.
Паводле сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Спампаваць у фармаце [PDF] 0,3Mb

 

“Грамадзянін і следства”.

Грамадзянін і следства. Прававыя і псіхалагічныя аспекты.
Як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад незаконнага палітычнага пераследу з боку сілавых структур. Зборнік кансультацыйных і ілюстрацыйных матэрыялаў.
РГА “Прававая ініцыятыва”.
«Няведанне закона ніколі не вызваляе ад адказнасці. А веданне – часта».
Станіслаў Ежы Лец

Спампаваць у фармаце [PDF] 1,4Mb
Спампаваць абноўленую версію ў фармаце [doc] (архіў) 0,4Mb

 

“Адстойванне інтарэсаў грамадскіх арганізацый у органах улады”.

Адстойванне інтарэсаў грамадскіх арганізацый у органах улады.
ГА “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта”. 2001г.
Спампаваць у фармаце [PDF] 0,3Mb

 

Віктарына “Шоў Беларушчыны”.

Сцэнар віктарыны “Шоў Беларушчыны”.
ШОЎ БЕЛАРУШЧЫНЫ — адзін з самых эфектных і эфектыўных спосабаў абуджэння нацыянальнай свядомасці, фармавання светапогляду сярод падлеткаў і моладзі. Гэта запамінальны і змястоўны шоў-выступ перад школьнікамі ці студэнтамі, вытрыманы ў ключы дынамічнай гульні, віктарыны з музычнымі паўзамі для ўдарных беларускіх хітоў, са шквалам воплескаў і каштоўнымі прызамі — найлепшымі беларускімі кнігамі, аўдыё- і відэадыскамі, газетамі.
ГА “Малады Фронт”. 2005г.
Спампаваць у фармаце [PDF] 0,3Mb

 

“Святочныя прыказкі і прымаўкі”.

Святочныя прыказкі і прымаўкі.
Прыказкі, прымаўкі і г.д. з кнігі “Сцяжынка” Л.С. Марціновіч, Т.У., Юрэвіч, Л.У. Іўліева.
Менск, “Народная асвета” 1994 г.
Спампаваць у фармаце [PDF] 0,3Mb

 

Бібліятэка Радыё СВАБОДА. “Плошча. 19-25.03.2006”.

Бібліятэка Радыё СВАБОДА. “Плошча. 19-25.03.2006”.
Кніга распавядае пра падзеі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006г. у Беларусі.
Спампаваць у фармаце [PDF] 2,4Mb

Уладзімір Арлоў. “Імёны Свабоды”.

Бібліятэка Радыё СВАБОДА. Уладзімір Арлоў. “Імёны Свабоды”.
Гэта не дапаможнік у перайменаванні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозвішчы камуністычных вампіраў і імперскіх пярэваратняў.
Гэта аўтарская энцыклапедыя любові да радзімы, волі і незалежнасці.
Гэта імёны, якія будуць жыць, пакуль жыве Беларусь.
Гэта вянок нашай свабоды.
Аляксандар Лукашук,
Радыё Свабода

Спампаваць у фармаце [PDF] 2,8Mb

Даведік “Партнёры ў культуры”

Даведнік створаны ў рамках міжнароднай
адукацыйнай праграмы для менеджэраў
культуры “Культура для мясцовага развіцця”,
рэалізаванай у праграме OPEN POLAND
у Інстытуце Адама Міцкевіча.

Спампаваць у фармаце [PDF] 190Kb

Исследование “Стратегии улучшения молодёжной политики Белорусскими НГО”

Данное исследование направлено на выяснение преград для участия в общественной деятельности, с которыми сталкиваются молодые люди. Оно базируется на глубинных интервью с представителями белорусских негосударственных организаций (НГО) и общественных инициатив и фокус-группах с представителями белорусской молодежи, которые
хотели бы уделять часть своего свободного времени общественной деятельности, но по некоторым причинам этого не делают, либо которые имели негативный опыт взаимодействия с общественными организациями.

Спампаваць у фармаце [PDF] 190Kb