МТС: +375 29 724-21-16
Velcom: +375 29 660-57-41
E-mail: [email protected]
[spoiler show=”Карыстальніцкае пагадненне”]
Карыстальніцкае пагадненне
Дадзенае Карыстальніцкае пагадненне (далей: Пагадненне) рэгулюе адносіны паміж Інфармацыйна-кансалтынгавай установай «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» (далей — «Адміністрацыя Дадатку»), якая з’яўляецца праваўладальнікам мабільнага дадатку “Будзь валанцёрам” (далей – Дадатак) і карыстальнікам Дадатку (далей – Карыстальнік), якія ўзнікаюць пры карыстанні сервісамі (паслугамі), што аказваюцца Адміністрацыяй Дадатку.
1. Агульныя палажэнні Карыстальніцкага пагаднення
1.1. У дадзеным дакуменце і выцякаючых або звязаных з ім адносінах Бакоў прымяняюцца наступныя тэрміны і вызначэнні:
Адміністрацыя Дадатку – Інфармацыйна-кансалтынгавая установа «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», якое месціцца па адрасе: 224030, г. Брэст, вул. Маладагвардзейская, 14/1, і ажыццяўляе кіраўніцтва Дадаткам «Будзь Валанцёрам» на умовах, прадугледжаных дадзеным Пагадненнем.
Персанальныя дадзеныя – інфармацыя, унесеная Карыстальнікам пры рэгістрацыі і выкарыстанні Дадатку і датычная дадзенага Карыстальніка.
Карыстальнік – дзеяздольны фізічная асоба, якая прайшла працэдуру Рэгістрацыі і тым самым далучылася да дадзенага Пагаднення з уласнага інтарэсу або ад імя і ў інтарэсах юрыдычнай асобы, якую яна прадстаўляе.
Рэгістрацыя – працэдура ўнясення Карыстальнікам у базу Дадатку сваіх персанальных дадзеных, якая праводзіцца з мэтай ідэнтыфікацыі Карыстальніка. Рэгістрацыя з’яўляецца добраахвотнай.
1.2. Дадзенае Пагадненне з’яўляецца публічнай афертай. Лічыцца, што Карыстальнік прыняў усе ўмовы дадзенага Пагаднення з моманту пачатку выкарыстання Дадатку ў адпаведнасці з палажэннямі арт.407 і 408 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
1.3. У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 404 і пунктам 3 артыкула 408 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дадзеная дамова лічыцца заключанай у простай пісьмовай форме з моманту праходжання Карыстальнікам працэдуры рэгістрацыі. Тым самым Карыстальнік пацвярджае, што:
а). Азнаёміўся з умовамі дадзенага Пагаднення ў поўным аб’ёме да пачатку выкарыстання Дадатку;
б). Прымае ўсе ўмовы дадзенага Пагаднення ў поўным аб’ёме без якіх-небудзь выключэнняў і абмежаванняў і абавязуецца іх выконваць або спыніць выкарыстанне Дадатку. Калі Карыстальнік не згодны з умовамі дадзенага Пагаднення або не мае права на заключэнне дамовы на іх аснове, яму неабходна неадкладна спыніць любое выкарыстанне Дадатку.
в). Адміністрацыя Дадатку мае права ў любы час у аднабаковым парадку змяняць ўмовы дадзенага Пагаднення. Такія змены ўступаюць у сілу па заканчэнні 3 (трох) дзён з моманту размяшчэння новай версіі Пагаднення на старонцы Дадатку альбо давядзення да ведама Карыстальніка ў іншай зручнай форме, калі іншае не прадугледжана новай рэдакцыяй Пагаднення.
г). Месцам заключэння Пагаднення Бакі прызнаюць месцазнаходжанне Адміністрацыі Дадатку.
1.4. Мэтай дадзенага Пагаднення з’яўляецца ў тым ліку забеспячэнне належнай абароны інфармацыі пра карыстальнікаў, у тым ліку іх персанальных дадзеных, ад несанкцыянаванага доступу і агалошвання.
1.5. Для мэтаў ідэнтыфікацыі Адміністрацыі Дадатку ў інфармацыйных паведамленнях і перапісцы з Карыстальнікамі выкарыстоўваюцца наступныя найменні і абазначэнні: dzedzich, dzedzich.org, Дзедзіч і вытворныя ад указаных словаў.
- Правілы выкарыстання Дадатку
2.1. Карыстальнік пацвярджае, што валодае добрай воляй і ўсімі неабходнымі правамі для рэгістрацыі і выкарыстання Дадатку.
2.2. Карыстальнік абавязуецца выкарыстоўваць Дадатак ў асабістых некамерцыйных мэтах. Выкарыстанне Карыстальнікам Дадатку не павінна ўступаць у супярэчнасць з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі нормамі, а таксама агульнапрынятымі нормамі этыкі і маралі.
2.3. Карыстальнік абавязуецца прадаставіць сапраўдную інфармацыю пра сябе ў аб’ёмах, неабходных для карыстання Дадаткам.
2.4. Карыстальнік пагаджаецца, што прадстаўленая ім інфармацыя захоўваецца і апрацоўваецца Адміністрацыяй Дадатку ў адпаведнасці з Палітыкай канфідэнцыяльнасці і патрабаваннямі дзеючага заканадаўства аб персанальных дадзеных.
2.5. Карыстальнік ўсведамляе, што прадстаўленая ім інфармацыя можа быць праверана Адміністрацыяй Дадатку на дакладнасць спосабамі, што не супярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.
2.6. Карыстальнік згодны з тым, што Адміністрацыя Дадатку не нясе адказнасці і не мае перад ім прамых ці ўскосных абавязальніцтваў, звязаных з любымі магчымымі стратамі, што ўзніклі ў ходзе выкарыстання інфармацыі, размешчанай у Дадатку.
2.7. Карыстальнік папярэджаны аб тым, што Адміністрацыя Дадатку не нясе адказнасці за наведванне і выкарыстанне ім знешніх рэсурсаў, спасылкі на якія могуць утрымлівацца ў Дадатку.
2.8. Карыстальнік прызнае, што Дадатак, яго інтэрфейс і змест (уключаючы, але не абмяжоўваючыся, элементы дызайну, тэкст, графічныя выявы, ілюстрацыі, відэа, скрыпты, гукі і іншыя аб’екты і іх падборкі, звязаныя з Дадаткам) абаронены аўтарскім правам, таварнымі знакамі, патэнтамі і іншымі правамі, якія належаць Адміністрацыі Дадатку ці іншым законным праваўладальнікам.
2.9. Для аўтарызацыі доступу да Дадатку выкарыстоўваецца нумар тэлефона і згенераваны код, які адпраўляецца Карыстальніку на пазначаны нумар мабільнага тэлефона пры Рэгістрацыі Карыстальніка. Адказнасць за захаванне дадзенай інфармацыі нясе Карыстальнік. Карыстальнік не мае права перадаваць атрыманы пры аўтарызацыі згенераваны код трэцім асобам, а таксама абавязаны прымаць меры па забеспячэнні яго прыватнасці.
- Умовы прадастаўлення паслуг
3.1. Сэрвісы (паслугі), якія аказвае Адміністрацыя Дадатку, прадастаўляюцца толькі зарэгістраваным у Дадатку Карыстальнікам.
3.2. Парадак збору, апрацоўкі і захоўвання асабістых дадзеных Карыстальнікаў і Дадатку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палітыкай канфідэнцыяльнасці. Сэрвісы (паслугі), якія прадастаўляюцца Адміністрацыяй Дадатку, прадастаўляюцца Карыстальнікам, якія пагадзіліся з Палітыкай канфідэнцыяльнасці. Праходзячы рэгістрацыю ў Дадатку, карыстаючыся яго сервісамі і паслугамі Карыстальнік прымае ўмовы Палітыкі канфідэнцыяльнасці і пагаджаецца на збор, апрацоўку і захоўванне сваіх асабістых дадзеных Адміністрацыяй Дадатку ў адпаведнасці з умовамі Палітыкі канфідэнцыяльнасці.
3.3. Адміністрацыя Дадатку дае Карыстальнікам магчымасць размясціць фотасправаздачу аб удзеле ў мерапрыемствах, арганізаваных пры дапамозе Дадатку. Карыстальнік можа загрузіць да 6 фотаздымкаў належнай якасці. Адміністрацыя Дадатку мае права выдаліць фотаздымкі без тлумачэння прычын. Да публікацыі не дапускаюцца фотаздымкі, раней апублікаваныя ў інтэрнэце, якія маюць любыя надпісы, вадзяныя знакі, лагатыпы.
3.4. Карыстальнік гарантуе, што размешчаныя ім фотаздымкіі не парушаюць правы трэціх асобаў, і дае Адміністрацыі Дадатку права выкарыстоўваць фотаздымкі для ўласных мэтаў (рэкламных і інфармацыйных), у тым ліку для публікацыі іх у СМІ і ў сацыяльных сетках.
3.5. Загружаючы фотаздымкі для фотасправаздачы, Карыстальнік пагаджаецца з дадзенымі правіламі і прымае на сябе адказнасць за іх магчымае парушэнне.
- Абавязкі Бакоў
4.1. Карыстальнік прызнае і пагаджаецца з тым, што Дадатак прадастаўляецца на ўмовах «як ёсць» (as is). Адміністрацыя Дадатку не дае ніякіх гарантый у дачыненні да беспамылковай і бесперабойнай працы Дадатку або асобных яго кампанентаў і/або функцый, адпаведнасці Дадатку канкрэтным мэтам Карыстальніка, не гарантуе сапраўднасць, дакладнасць, паўнату i своечасовасць дадзеных, а таксама не дае ніякіх іншых гарантый, наўпрост не пазначаных у гэтым Пагадненні.
4.2. Адміністрацыя Дадатку не дае гарантый таго, што Дадатак можа падыходзіць для канкрэтных мэтаў выкарыстання. Карыстальнік прызнае і пагаджаецца з тым, што вынік выкарыстання Дадатку можа не адпавядаць чаканням Карыстальніка.
4.3. Адміністрацыя Дадатку не нясе адказнасць: за наступствы несанкцыянаванага выкарыстання Дадатку трэцімі асобамі, якое здарылася не па віне Адміністрацыі Дадатку; за прамую або ускосную шкоду, панесеную Карыстальнікам у выніку памылак, пропускаў, перапынкаў у працы, змены функцый, дэфектаў, затрымак у рабоце, якія здарыліся не па віне Адміністрацыі Дадатку.
4.4. Усе дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем Дадатку, лічацца дзеяннямі, здзейсненымі Карыстальнікам.
4.5. Адміністрацыя Дадатку мае права без папярэджання адмовіць Карыстальніку ў аказанні паслуг у выпадку, калі сваімі дзеяннямі Карыстальнік абражае, прыніжае, пагражае, ганіць, альбо іншым чынам парушае правы трэціх асобаў, а таксама парушае нормы дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
4.6. Адміністрацыя Дадатку абавязуецца:
а). якасна і своечасова прадастаўляць сервісы (аказваць паслугі) Карыстальніку пры ўмове выканання Карыстальнікам усіх патрабаванняў дадзенага Пагаднення;
б). не выдаваць інфармацыю, пазначаную Карыстальнікам пры рэгістрацыі, за выключэннем выпадкаў, непасрэдна прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
в). інфармаваць Карыстальніка аб змене умоваў дадзенага Пагаднення шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў Дадатку.
- Адказнасць бакоў, парадак урэгулявання спрэчак
5.1. За невыкананне ўмоваў дадзенага Пагаднення Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5.2. Карыстальнік нясе адказнасць за адпаведнасць заканадаўству, Правілам выкарыстання Дадатку, Палітыцы канфідэнцыяльнасці размешчанай ім у Дадатку інфармацыі (заданняў, каментароў), а таксама ажыццёўленых ім у Дадатку дзеянняў.
5.3. Адміністрацыя Дадатку мае права адмовіцца ад выканання дадзенага Пагаднення ў аднабаковым парадку пры парушэнні Карыстальнікам яго ўмоваў.
5.4. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за невыкананне альбо неналежнае выкананне сваіх абавязальніцтваў па дадзеным Пагадненні, калі немагчымасць іх выканання абумоўленая дзеяннем абставінаў непераадольнай сілы.
5.5. Усе спрэчкі і разнагалоссі, якія могуць узнікнуць пры выкананні абавязальніцтваў па дадзеным Пагадненні ці ў сувязі з ім, вырашаюцца Бакамі шляхам перамоваў. У выпадку немагчымасці ўрэгулявання рознагалоссяў, спрэчкі па дадзеным Пагадненні вырашаюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Іншыя ўмовы
6.1. Ніякія ўмовы дадзенага Пагаднення не могуць быць разгледжаны Карыстальнікамі, як умовы аб найманні, вядзенні сумеснай дзейнасці, і якіх-небудзь іншых стасункаў.
6.2. У выпадку ўзнікнення любых спрэчак або рознагалоссяў, звязаных з выкананнем гэтага Пагаднення, Адміністрацыя Дадатку і Карыстальнік прыкладуць усе намаганні для іх вырашэння шляхам правядзення перамоваў паміж імі. У выпадку, калі спрэчкі не будуць вырашаныя шляхам перамоў, спрэчкі падлягаюць вырашэнню ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.3. Калі па тых ці іншых прычынах адно або некалькі палажэнняў дадзенага Пагаднення будуць прызнаныя несапраўднымі або не маючымi юрыдычнай сілы, гэта не аказвае ўплыву на сапраўднасць або датычнасць астатніх палажэнняў.
7. Рэквізіты бакоў
7.1. Бакі пагаджаюцца, што рэквізітамі Карыстальніка лічыцца інфармацыя, пазначаная ім пры Рэгістрацыі ў Дадатку.
7.2. Рэквізіты Адміністрацыі Дадатку:
Інфармацыйна-кансалтынгавая установа «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч»
Адрас: 224030 г. Брэст, вул. Маладагвардзейская, 14/1
Паштовы адрас: 224000, г. Брэст, вул. Маякоўскага, д. 46-1.
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 291002014 ад 23 верасня 2010г. Зарэгістравана Адміністрацыяй Маскоўскага р-на г. Брэста
Банкаўскія рэквізіты: р/р: BY76BLBB30141200000000283811
у ААТ «Белінвестбанк» Дырэкцыя па Брэсцкай вобласці BIC BLBBBY2X
УНП 291002014
Тэл./факс: +375 162 21-36-07.
Маб.тэл.: +375 29 724-21-16.
E-mail: [email protected]
[/spoiler]
Палітыка канфідэнцыяльнасці
Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” паважае вашае права на канфідэнцыяльнасць.
Мы, Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (уладальнік мабільнага дадатку “Будзь валанцёрам”), юрыдычны адрас: Беларусь, 224030, г. Брэст, вул. Маладагвардзейская, 14/1, інфармуем карыстальнікаў мабільнага дадатку “Будзь валанцёрам” (далей – Дадатак “Будзь валанцёрам”) пра палітыку канфідэнцыяльнасці, якая прымяняецца ў Дадатку “Будзь валанцёрам” у дачыненні да вашых асабістых дадзеных. Гэта палітыка заснаваная на прынцыпах і палітыцы “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, а таксама на нормах заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнароднага заканадаўства ў галіне абароны асабістых дадзеных. Гэтыя прынцыпы і нормы прымяняюцца да апрацоўкі вашых асабістых дадзеных пры карыстанні Дадаткам “Будзь валанцёрам” для абароны вашага прыватнага жыцця.
Карыстаючыся Дадаткам “Будзь валанцёрам”, вы давяраеце нам вашыя асабістыя дадзеныя. Давер нашых карыстальнікаў мае для нас першараднае значэнне, і таму АРР “Дзедзіч” імкнецца абараняць вашае права на канфідэнцыяльнасць. Палітыка канфідэнцыяльнасці тлумачыць, якім чынам мы збіраем і выкарыстоўваем вашыя асабістыя дадзеныя і якім чынам мы абараняем вашае права на канфідэнцыяльнасць.
Калі вы не прымаеце ўмовы нашай палітыкі канфідэнцыяльнасці, мы просім вас устрымацца ад карыстання Дадаткам “Будзь валанцёрам”.
1. Агульныя палажэнні аб апрацоўцы асабістых дадзеных карыстальнікаў
Мы апрацоўваем асабістыя дадзеныя карыстальнікаў з мэтай рэалізацыі нашага Карыстальніцкага пагаднення, а таксама для паляпшэння і ўдасканалення Дадатка “Будзь валанцёрам”. Мы таксама займаемся апрацоўкай асабістых дадзеных для таго, каб паведамляць вам інфармацыю некамерцыйнага характару. Вашы асабістыя дадзеныя могуць быць перададзеныя нашым партнёрам, іншым арганізацыям або валанцёрскім ініцыятывам, для выкарыстання імі вашых асабістых дадзеных у мэтах, устаноўленых дадзенай Палітыкай канфідэнцыяльнасці.
Асабістыя дадзеныя, якія збіраюцца намі ў названых вышэй мэтах, уключаюць у сябе дадзеныя, якія карыстальнікі самастойна ўводзяць у Дадатку “Будзь валанцёрам” (імя, прозвішча, нумар тэлефона, электронны адрас і г.д.), а таксама дадзеныя, якія аўтаматычна збіраюцца пры карыстанні нашымі сэрвісамі, напрыклад, пры выкананні валанцёрскіх заданняў, запампоўцы фотаздымкаў; дадзеныя пра геаграфічнае месцазнаходжанне; пра прылады, якія выкарыстоўваюцца карыстальнікамі Дадатку “Будзь валанцёрам”, а таксама пра тып інтэрнэт-спалучэння, які выкарыстоўваецца.
2. Асноўныя паняцці і задачы палітыкі канфідэнцыяльнасці
- 2.1. Пад палітыкай канфідэнцыяльнасці разумеецца заява публічнага характару пра тое, якія дадзеныя пра карыстальнікаў збіраюцца ў Дадатку “Будзь валанцёрам”, як гэтыя дадзеныя выкарыстоўваюцца, захоўваюцца і раскрываюцца трэцім асобам, а таксама пра тое, як прыватныя асобы, чые дадзеныя задзейнічаныя ў Дадатку “Будзь валанцёрам”, могуць кіраваць або распараджацца такой інфармацыяй (напрыклад, змяняць свае асабістыя дадзеныя; адмаўляцца або згаджацца на атрыманне рассылак ад Дадатку “Будзь валанцёрам”).
- 2.2. Палітыка канфідэнцыяльнасці прызначана забяспечваць і гарантаваць інфармаванне ўсіх карыстальнікаў Дадатку “Будзь валанцёрам” пра тое, якія дадзеныя пра карыстальнікаў збіраюцца ў ім, якім чынам гэта адбываецца і ў якіх мэтах.
- 2.3. Палітыка канфідэнцыяльнасці з’яўляецца неад’емнай часткай Карыстальніцкага пагаднення Дадатку “Будзь валанцёрам”, у якіх даецца адсылка да непасрэднага тэксту палітыкі канфідэнцыяльнасці, якая прымяняецца ў дачыненні да карыстальнікаў Дадатку “Будзь валанцёрам”.
- 2.4. Пад асабістымі дадзенымі разумеюцца:
- 2.4.1. любыя дадзеныя, якія дазваляюць напрамую ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка (напрыклад, імя карыстальніка, электронны адрас, нумар тэлефона і г.д.);
- 2.4.2. любыя дадзеныя, на падставе якіх магчыма ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка, асобна або ў камбінацыі з другой даступнай інфармацыяй (напрыклад, дата нараджэння + адрас);
- 2.4.3. любыя іншыя дадатковыя дадзеныя, якія звязаныя з дадзенымі, згаданымі ў п. 1 (напрыклад, паводзіны і падзеі, інфармацыйныя сесіі і г.д.).
- 2.5. Апрацоўка асабістых дадзеных – любое выкарыстанне асабістых дадзеных, у тым ліку іх збор, рэгістрацыя, супастаўленне, захоўванне і перадача, або камбінацыя любых з гэтых дзеянняў. Уся апрацоўка асабістых дадзеных ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 г. № 455-3 «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», а таксама iншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародных актаў, якія прымяняюцца ў дачыненні да апрацоўкі і абароны асабістых дадзеных.
- 2.6. Адказнай за апрацоўку асабістых дадзеных прызнаецца арганізацыя, якая з’яўляецца такой у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” з’яўляецца арганізацыяй, адказнай за збор, захоўванне, апрацоўку і распаўсюджванне асабістых дадзеных карыстальнікаў Дадатку “Будзь валанцёрам”.
3. Прынцыпы збору і апрацоўкі асабістых дадзеных карыстальнікаў
Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” імкнецца абараняць вашае прыватнае жыццё і права на канфідэнцыяльнасць пры апрацоўцы асабістых дадзеных, незалежна ад спосабаў або метадаў збору такіх дадзеных, з улікам наступных стандартаў іх апрацоўкі:
- 3.1. Сумленная і законная апрацоўка вашых дадзеных. Вашыя асабістыя дадзеныя будуць апрацоўвацца ў выпадку, калі вы далі на гэта згоду або апрацоўка вашых дадзеных дапускаецца на падставе права Рэспублікі Беларусь.
- 3.2. Відавочнае ўказанне мэты апрацоўкі вашых асабістых дадзеных. Асабістыя дадзеныя павінныя збірацца і апрацоўвацца толькі ў выразна абазначаных і законных мэтах і не могуць быць апрацаванымі з парушэннем гэтага прынцыпу.
- 3.3. Адпаведнасць дадзеных, якія збіраюцца і апрацоўваюцца, названым мэтам. Збор, апрацоўка і выкарыстанне вашых асабістых дадзеных павінныя быць адэкватнымі і адпаведнымі мэтам. Мы імкнемся збіраць мінімальны аб’ём інфармацыі, які неабходны для ажыццяўлення пастаўленай задачы.
- 3.4. Абмежаванасць тэрмінаў захоўвання асабістых дадзеных. Захоўванне асабістых дадзеных карыстальнікаў ажыццяўляецца на працягу пэўных тэрмінаў. Калі выкарыстанне дадзеных, якія захоўваюцца, перастае быць неабходным, Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” прыме меры па знішчэнні або спыненні апрацоўкі вашых асабістых дадзеных у разумныя тэрміны, прымаючы да ўвагі функцыянальныя і заканадаўчыя патрабаванні, якія датычацца захоўвання і канфідэнцыяльнасці асабістых дадзеных.
- 3.5. Якасць і цэласнасць. Асабістыя дадзеныя павінныя быць дакладнымі, пэўнымі, поўнымі і актуальнымі для дасягнення мэт іх апрацоўкі. У выпадку неабходнасці мы будзем прымаць меры па змене або выдаленні некарэктных або няпоўных дадзеных.
- 3.6. Празрыстасць і інфармаванне аб мэтах збору асабістых дадзеных. Мы адкрыта паведамляем пра факт збору вашых асабістых дадзеных, мэты збору і апрацоўкі асабістых дадзеных, кола асоб, чыя інфармацыя збіраецца, назву і месцазнаходжанне арганізацыі, адказнай за апрацоўку дадзеных, і г.д.
- 3.7. Згода на апрацоўку асабістых дадзеных і права выбару. У выпадку апрацоўкі вашых дадзеных мы просім вашай згоды, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У выпадку, калі вы не згодны са зборам і апрацоўкай вашых асабістых дадзеных, просім вас устрымацца ад карыстання Дадаткам “Будзь валанцёрам”.
- 3.8. Бяспека асабістых дадзеных. Асабістыя дадзеныя павінны належным чынам абараняцца ад магчымасці неправамернага доступу, страты, выкарыстання, змены і раскрыцця.
4. Якія асабістыя дадзеныя пра нашых карыстальнікаў мы збіраем і апрацоўваем?
Мы збіраем інфармацыю пра карыстальнікаў, якую яны ўводзяць пры рэгістрацыі профілю, а таксама пры карыстанні Дадаткам “Будзь валанцёрам”. Такая інфармацыя можа быць дапоўнена пры садзейнічанні трэціх асоб і даступна, напрыклад, іншым некамерцыйным арганізацыям – партнёрам Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Мы збіраем пра вас наступныя віды дадзеных:
- 4.1. Дадзеныя, якія самастойна ўносяцца карыстальнікамі
Пры рэгістрацыі профілю, пошуку заданняў, адпраўцы каментара аўтару задання, публікацыі фотаздымкаў вы пакідаеце дадзеныя, якія потым захоўваюцца. Гэтыя дадзеныя захоўваюцца ў нашай базе дадзеных для таго, каб удасканаліць наш Дадатак, спыніць яго неправамернае выкарыстанне, а таксама прадухіліць і адсачыць магчымыя правапарушэнні і злачынствы. Мы таксама захоўваем інфармацыю, пакінутую вамі пры звароце ў нашую службу падтрымкі, каб мець магчымасць звязацца з вамі і даць вам адказ на ваш зварот. Мы захоўваем усе заўвагі і прапановы, якія накіроўваюцца вамі ў наш адрас, бо яны дапамагаюць нам ва ўдасканаленні Дадатку “Будзь валанцёрам”. - 4.2. Дадзеныя, якія аўтаматычна збіраюцца пры выкарыстанні Дадатку “Будзь валанцёрам”
Пры выкарыстанні Дадатку “Будзь валанцёрам” мы рэгіструем дадзеныя пра заданні для валанцёраў, якія наведваліся, пра выкананныя заданні, а таксама пра адзнакі, якія вы ставілі іншым валанцёрам або арганізатару. Гэтыя дадзеныя можна падзяліць на наступныя віды:- 4.2.1. Дадзеныя тэхнічнага характару пра прыладу і інтэрнэт-спалучэнне
З дапамогай журналаў сервера і іншых інструментаў мы рэгіструем дадзеныя пра тэхнічную прыладу, якой вы карыстаецеся, і пра тое, якім чынам гэтая прылада падключаецца да нашага Дадатку, у тым ліку дадзеныя аб IP-адрасах і ўнікальных ідэнтыфікацыйных файлах. Звычайна гэтыя дадзеныя выкарыстоўваюцца для атрымання ананімнай (абязлічанай) і сукупнай статыстыкі, але яна таксама можа быць звязаная з вашым уліковым запісам (профілем). Гэта інфармацыя дае нам магчымасць аналізаваць, як вы карыстаецеся нашым Дадаткам, і падладжваць яго пад вашу прыладу ў мэтах палягчэння і зручнасці вашага карыстання Дадаткам “Будзь валанцёрам”. - 4.2.2. Дадзеныя пра карыстанне Дадаткам “Будзь валанцёрам”
Калі вы ўваходзіце ў профіль або выходзіце з яго, шукаеце заданне для выканання, размяшчаеце фотаздымкі, звязваецеся з аўтарам задання, пакідаеце каментар або карыстаецеся нашым рэсурсам іншым чынам, інфармацыя пра гэта аўтаматычна рэгіструецца ў журналах сервера. Мы выкарыстоўваем гэтую інфармацыю для таго, каб перашкаджаць злоўжыванням у дачыненні да Дадатку “Будзь валанцёрам”, правапарушэнням і злачынствам, удасканальваць нашы сэрвісы. - 4.2.3. Дадзеныя пра месцазнаходжанне
Калі вы карыстаецеся нашым Дадаткам, мы фіксуем вашае геаграфічнае месцазнаходжанне, заснаванае на вашым IP-адрасе. Гэта інфармацыя выкарыстоўваецца, напрыклад, для статыстычных даследаванняў, а таксама для таго, каб паказваць актуальныя для вас заданні або іншае персаналізаванае змесціва.
- 4.2.1. Дадзеныя тэхнічнага характару пра прыладу і інтэрнэт-спалучэнне
5. Для якіх мэтаў выкарыстоўваюцца асабістыя дадзеныя карыстальнікаў?
АРР “Дзедзіч” апрацоўвае вашыя дадзеныя для таго, каб аказваць вам паслугі, паляпшаць і развіваць наш Дадатак (напрыклад, наладзіць яго згодна з вашымі перавагамі), а таксама паляпшаць дзейнасць нашых партнёраў, якія размяшчаюць заданні для валанцёраў у Дадатку “Будзь валанцёрам”. Мы таксама апрацоўваем асабістыя дадзеныя, каб прадаставіць вам персаналізаваныя рэкамендацыі і прапановы, персаналізаванае змесціва, спыніць спробы парушэнняў, а таксама ў некамерцыйных (асветніцкіх, дабрачынных) мэтах. Мы выкарыстоўваем асабістыя дадзеныя для аналітычных мэтаў для таго, каб зразумець тэндэнцыі развіцця грамадзянскай супольнасці і паспрабаваць прадказаць будучыя тэндэнцыі. Ніжэй вы зможаце больш дэталёва азнаёміцца з мэтамі, для якіх мы выкарыстоўваем вашыя асабістыя дадзеныя.
- 5.1. Персаналізаваны сэрвіс
Мы хочам рэкамендаваць вам змесціва і паслугі на падставе вашых паводзін як карыстальніка Дадатку “Будзь валанцёрам” . У першую чаргу, мы можам даць вам рэкамендацыі арганізацый і заданняў, заснаваныя на вашых паводзінах у нашым Дадатку. На аснове такой інфармацыі мы таксама можам ажыццяўляць інфармацыйныя кампаніі. - 5.2. Прамая рассылка
Перыядычна мы накіроўваем нашым карыстальнікам паведамленні некамерцыйнага характару (рассылку) па электроннай пошце ці па іншых каналах (напрыклад, у сацыяльных сетках), калі вы не адмовіліся ад атрымання такой рассылкі. Гэта рассылка можа ўтрымліваць інфармацыю аб мерапрыемствах трэціх асоб. У лістах некамерцыйнага характару, якія вы атрымліваеце ад нас, ёсць магчымасць адмовіцца ад рассылкі, націснуўшы на спецыяльную спасылку ў лісце. - 5.3. Удасканаленне Дадатка “Будзь валанцёрам”
Мы выкарыстоўваем вашыя асабістыя дадзеныя, каб прадаставіць вам персаналізаваны сэрвіс, які адпавядае вашым патрэбам і інтарэсам, а таксама каб удасканаліць наш інтэрфейс. Інфармацыя, сабраная ў гэтых мэтах, агрэгуецца і ананімізуецца. Аднак гэту інфармацыю мы таксама можам выкарыстоўваць не ў ананімнай форме пры неабходнасці вырашення тэхнічных праблем, якія ўзніклі ў асобных карыстальнікаў. - 5.4. Спыненне спробаў злоўжывання нашымі сэрвісамі
Мы выкарыстоўваем тэхнічную інфармацыю і інфармацыю аб актыўнасці карыстальнікаў, каб абмежаваць розныя віды злоўжыванняў Дадаткам “Будзь валанцёрам”. Пад злоўжываннем разумеецца махлярства, рассылка спаму, спробы ўваходу ў чужыя ўліковыя запісы (профілі), а таксама іншыя дзеянні, якія забаронены нашым Карыстальніцкім пагадненнем і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. - 5.5. Распрацоўка Дадатку і аналіз тэндэнцый у развіцці грамадзянскай супольнасці
Мэтай апрацоўкі асабістых дадзеных карыстальнікаў таксама з’яўляецца атрыманне статыстыкі пра тэндэнцыі ў развіцці грамадзянскай супольнасці, якую мы выкарыстоўваем для таго, каб удасканальваць Дадатак “Будзь валанцёрам”, а таксама пашыраць кола нашых партнёраў і карыстальнікаў. Статыстыка можа збірацца з дапамогай аналізу, які можа праводзіцца як самім Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, так і арганізацыямі, да паслуг якіх мы звяртаемся для гэтых мэтаў. Такія арганізацыі аналізуюць інфармацыю на аснове канфідэнцыяльнасці і выдаляюць яе пасля выканання пастаўленай задачы. - 5.6. Цэнтралізаванае захоўванне
Сабраныя намі асабістыя дадзеныя могуць захоўвацца і апрацоўвацца ў цэнтралізаванай базе дадзеных з мэтай зразумець вашую актыўнасць як карыстальніка ў дачыненні да Дадатку “Будзь валанцёрам”.
6. Прадастаўленне асабістых дадзеных трэцім асобам
Вашыя асабістыя дадзеныя пра выкарыстанне нашага Дадатку могуць быць перададзеныя іншым арганізацыям-партнёрам АРР “Дзедзіч” для выкарыстання ў тых мэтах, для якіх гэтая інфармацыя была сабрана, і толькі ў мэтах, пазначаных у п. 5 дадзенай Палітыкі канфідэнцыяльнасці. Па магчымасці інфармацыя будзе перададзеная ў ананімнай (абязлічанай) форме, аднак у некаторых выпадках такая інфармацыя можа дапускаць вашу ідэнтыфікацыю. Аднак нашыя пагадненні з партнёрамі абараняюць ваша права на канфідэнцыяльнасць і забараняюць выкарыстанне імі вашых дадзеных у іншых мэтах.
У выпадку калі маюцца падставы меркаваць, што з дапамогай Дадатку “Будзь валанцёрам” было здзейсненае правапарушэнне або злачынства, па афіцыйным запыце кампетэнтных органаў і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вашыя асабістыя дадзеныя могуць быць перададзеная такім органам. Акрамя таго, такія дадзеныя могуць быць перададзеныя адпаведным органам і па нашай ініцыятыве ў мэтах прадухілення правапарушэнняў і злачынстваў, якія плануюцца, калі ў нас ёсць важкія падставы лічыць, што супрацьпраўныя дзеянні могуць быць здзейсненыя ў дачыненні да трэціх асоб або нашага Дадатку.
Мы не будзем выкарыстоўваць, прадаваць, перадаваць або раскрываць вашыя асабістыя дадзеныя іншым спосабам і ў іншых мэтах, якія не ўказаныя ў дадзенай Палітыцы канфідэнцыяльнасці, калі мы не абавязаныя раскрываць вашыя асабістыя дадзеныя па рашэнні суда або ў выпадку, калі мы папярэдне не атрымалі вашую відавочную згоду на гэта.
Мы можам перадаваць звесткі асабістага характару пра вас у выпадку папярэдняга атрымання вашай згоды на гэта. Калі вашыя асабістыя дадзеныя перададзены трэцім асобам у сувязі з аказаннем нам паслуг у адпаведнасці з дамовамі, то такія трэція асобы будуць абавязаныя канфідэнцыйна апрацоўваць вашыя дадзеныя і не змогуць выкарыстоўваць гэту інфармацыю ў якіх-небудзь іншых мэтах.
7. Запыт аб прадастаўленні, рэдагаванні або выдаленні сваіх асабістых дадзеных
Арганізацыя, адказная за апрацоўку асабістых дадзеных, Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, знаходзіцца па адрасе: Беларусь, 224030, г. Брэст, вул. Маладагвардзейская, 14/1. У выпадку звароту ў пісьмовым выглядзе па дадзеным адрасе адзін раз у год мы можам бясплатна перадаць вам інфармацыю пра вашыя дадзеныя, якімі валодае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Таксама ў пісьмовай форме ў любы час вы можаце папрасіць нас унесці змены ў вашыя асабістыя дадзеныя або выдаліць іх наогул, калі звесткі пра вас не з’яўляюцца карэктнымі. Аднак гэта не датычыцца выпадкаў, калі захаванне вашых дадзеных неабходна ў абгрунтаваных некамерцыйных або юрыдычных мэтах. Часам пры атрыманні вашай просьбы аб прадастаўленні, рэдагаванні або выдаленні вашых асабістых дадзеных мы можам папрасіць вас пацвердзіць вашую асобу. Мы гатовы прадастаўляць, рэдагаваць і выдаляць вашыя асабістыя дадзеныя пры ўмове, што такая просьба ад вас не будзе для нас спалучацца з празмернымі тэхнічнымі складанасцямі, не падвяргае рызыцы канфідэнцыяльнасць іншых карыстальнікаў і не паступае занадта шматразова.
Вы таксама можаце папрасіць нас не выкарыстоўваць вашыя асабістыя дадзеныя ў мэтах прамой рассылкі. У такім выпадку вашы дадзеныя не будуць выкарыстоўвацца для гэтай мэты.
8. Захоўванне асабістых дадзеных
Вашы асабістыя дадзеныя не будуць захоўвацца ў нас даўжэй, чым неабходна для рэалізацыі мэтаў, для якіх яны збіраліся (п. 5 дадзенай Палітыкі канфідэнцыяльнасці). Вы таксама можаце папрасіць нас выдаліць інфармацыю пра вас як пра карыстальніка, за выключэннем тых выпадкаў, калі захоўванне вашых асабістых дадзеных патрабуецца ад нас па законе. У сувязі з выкарыстаннем так званых воблачных тэхналогій захоўвання дадзеных, якія выкарыстоўваюць серверныя ёмістасці ў розных краінах для забеспячэння максімальнай эфектыўнасці і бяспекі захоўвання, вашыя асабістыя дадзеныя могуць размяшчацца за межамі Рэспублікі Беларусь.
Калі мэты, для якіх вашыя асабістыя дадзеныя былі сабраныя, будуць дасягнуты альбо захоўванне вашых асабістых дадзеных не будзе патрабавацца ад нас па законе, мы прымем меры па выдаленні, агрэгацыі або абязлічванні вашых асабістых дадзеных.
Інфармацыя, якую вы пакінулі пра сябе ў Дадатку “Будзь валанцёрам”, у любым выпадку будзе захаваная пасля выдалення вамі профіля на працягу 3 гадоў з мэтай спынення спробаў злоўжывання нашым Дадаткам, папярэджання злачыннай дзейнасці і садзейнічання ў вырашэнні спрэчак па заданнях, якія былі размешчаныя ў Дадатку “Будзь валанцёрам”.
9. Бяспека асабістых дадзеных
Мы захоўваем і апрацоўваем вашыя асабістыя дадзеныя надзейным і бяспечным чынам. Мы прытрымліваемся нашых працэдур, прынцыпаў і мер, якія гарантуюць канфідэнцыяльнасць карыстальнікаў з улікам патрабаванняў заканадаўства. Мы пастаянна ўдасканальваем спосабы збору, захоўвання і апрацоўкі вашых асабістых дадзеных. Мы абмяжоўваем нашым супрацоўнікам, падрадчыкам і партнёрам доступ да асабістых дадзеных, а таксама накладваем на іх строгія дагаворныя абавязацельствы, за парушэнне якіх прадугледжаная адказнасць.
10. Выкарыстанне аналітычных інструментаў
Мы пастаянна працуем над удасканаленнем якасці абслугоўвання карыстальнікаў Дадатку “Будзь валанцёрам”. Для дасягнення найлепшых вынікаў па ўкараненні новых опцый і сэрвісаў мы збіраем розную інфармацыю пра нашых карыстальнікаў. Напрыклад, гэта тычыцца інфармацыі пра тыя заданні, якія вы наведалі, пра час наведвання Дадатку. Мы таксама выкарыстоўваем розныя тэхнічныя опцыі, каб ідэнтыфікаваць вас як карыстальніка і прааналізаваць атрыманую інфармацыю пра нашых карыстальнікаў. Метады, якія мы прымяняем у гэтых мэтах, неабходныя для таго, каб наш Дадатак працаваў належным чынам, каб вам было прасцей ім карыстацца, а таксама каб мы змаглі праводзіць даследаванні, якія б у будучыні спрыялі ўдасканаленню нашага Дадатку ў адпаведнасці з патрэбамі карыстальнікаў.
11. Змена палітыкі канфідэнцыяльнасці
Мы будзем рэгулярна абнаўляць нашую Палітыку канфідэнцыяльнасці, каб інфармаваць вас пра ўсе змены ў нашым падыходзе да апрацоўкі вашых асабістых дадзеных. У выпадку ўнясення істотных змен мы будзем інфармаваць вас пра іх асобна. Усе астатнія змены Палітыкі канфідэнцыяльнасці адлюстроўваюцца на гэтай старонцы.
Апошняе абнаўленне палітыкі канфідэнцыяльнасці: 25 ліпеня 2017 года.
У выпадку ўзнікнення пытанняў пра нашу палітыку канфідэнцыяльнасці, калі ласка, звяжыцеся з нашай службай падтрымкі.
[/spoiler]