Палітыка канфідэнцыяльнасці

Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” паважае вашае права на канфідэнцыяльнасць.

Мы, Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (уладальнік мабільнага дадатку “Будзь валанцёрам”), юрыдычны адрас: Беларусь, 224030, г. Брэст, вул. Маладагвардзейская, 14/1, інфармуем карыстальнікаў мабільнага дадатку “Будзь валанцёрам” (далей – Дадатак “Будзь валанцёрам”) пра палітыку канфідэнцыяльнасці, якая прымяняецца ў Дадатку “Будзь валанцёрам” у дачыненні да вашых асабістых дадзеных. Гэта палітыка заснаваная на прынцыпах і палітыцы “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, а таксама на нормах заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнароднага заканадаўства ў галіне абароны асабістых дадзеных. Гэтыя прынцыпы і нормы прымяняюцца да апрацоўкі вашых асабістых дадзеных пры карыстанні Дадаткам “Будзь валанцёрам” для абароны вашага прыватнага жыцця.

Карыстаючыся Дадаткам “Будзь валанцёрам”, вы давяраеце нам вашыя асабістыя дадзеныя. Давер нашых карыстальнікаў мае для нас першараднае значэнне, і таму АРР “Дзедзіч” імкнецца абараняць вашае права на канфідэнцыяльнасць. Палітыка канфідэнцыяльнасці тлумачыць, якім чынам мы збіраем і выкарыстоўваем вашыя асабістыя дадзеныя і якім чынам мы абараняем вашае права на канфідэнцыяльнасць.

Калі вы не прымаеце ўмовы нашай палітыкі канфідэнцыяльнасці, мы просім вас устрымацца ад карыстання Дадаткам “Будзь валанцёрам”.

1. Агульныя палажэнні аб апрацоўцы асабістых дадзеных карыстальнікаў

Мы апрацоўваем асабістыя дадзеныя карыстальнікаў з мэтай рэалізацыі нашага Карыстальніцкага пагаднення, а таксама для паляпшэння і ўдасканалення Дадатка “Будзь валанцёрам”. Мы таксама займаемся апрацоўкай асабістых дадзеных для таго, каб паведамляць вам інфармацыю некамерцыйнага характару. Вашы асабістыя дадзеныя могуць быць перададзеныя нашым партнёрам, іншым арганізацыям або валанцёрскім ініцыятывам, для выкарыстання імі вашых асабістых дадзеных у мэтах, устаноўленых дадзенай Палітыкай канфідэнцыяльнасці.

Асабістыя дадзеныя, якія збіраюцца намі ў названых вышэй мэтах, уключаюць у сябе дадзеныя, якія карыстальнікі самастойна ўводзяць у Дадатку “Будзь валанцёрам” (імя, прозвішча, нумар тэлефона, электронны адрас і г.д.), а таксама дадзеныя, якія аўтаматычна збіраюцца пры карыстанні нашымі сэрвісамі, напрыклад, пры выкананні валанцёрскіх заданняў, запампоўцы фотаздымкаў; дадзеныя пра геаграфічнае месцазнаходжанне; пра прылады, якія выкарыстоўваюцца карыстальнікамі Дадатку “Будзь валанцёрам”, а таксама пра тып інтэрнэт-спалучэння, які выкарыстоўваецца.

 

2. Асноўныя паняцці і задачы палітыкі канфідэнцыяльнасці

  • 2.1. Пад палітыкай канфідэнцыяльнасці разумеецца заява публічнага характару пра тое, якія дадзеныя пра карыстальнікаў збіраюцца ў Дадатку “Будзь валанцёрам”, як гэтыя дадзеныя выкарыстоўваюцца, захоўваюцца і раскрываюцца трэцім асобам, а таксама пра тое, як прыватныя асобы, чые дадзеныя задзейнічаныя ў Дадатку “Будзь валанцёрам”, могуць кіраваць або распараджацца такой інфармацыяй (напрыклад, змяняць свае асабістыя дадзеныя; адмаўляцца або згаджацца на атрыманне рассылак ад Дадатку “Будзь валанцёрам”).
  • 2.2. Палітыка канфідэнцыяльнасці прызначана забяспечваць і гарантаваць інфармаванне ўсіх карыстальнікаў Дадатку “Будзь валанцёрам” пра тое, якія дадзеныя пра карыстальнікаў збіраюцца ў ім, якім чынам гэта адбываецца і ў якіх мэтах.
  • 2.3. Палітыка канфідэнцыяльнасці з’яўляецца неад’емнай часткай Карыстальніцкага пагаднення Дадатку “Будзь валанцёрам”, у якіх даецца адсылка да непасрэднага тэксту палітыкі канфідэнцыяльнасці, якая прымяняецца ў дачыненні да карыстальнікаў Дадатку “Будзь валанцёрам”.
  • 2.4. Пад асабістымі дадзенымі разумеюцца:
    • 2.4.1. любыя дадзеныя, якія дазваляюць напрамую ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка (напрыклад, імя карыстальніка, электронны адрас, нумар тэлефона і г.д.);
    • 2.4.2. любыя дадзеныя, на падставе якіх магчыма ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка, асобна або ў камбінацыі з другой даступнай інфармацыяй (напрыклад, дата нараджэння + адрас);
    • 2.4.3. любыя іншыя дадатковыя дадзеныя, якія звязаныя з дадзенымі, згаданымі ў п. 1 (напрыклад, паводзіны і падзеі, інфармацыйныя сесіі і г.д.).
  • 2.5. Апрацоўка асабістых дадзеных – любое выкарыстанне асабістых дадзеных, у тым ліку іх збор, рэгістрацыя, супастаўленне, захоўванне і перадача, або камбінацыя любых з гэтых дзеянняў. Уся апрацоўка асабістых дадзеных ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 г. № 455-3 «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», а таксама iншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародных актаў, якія прымяняюцца ў дачыненні да апрацоўкі і абароны асабістых дадзеных.
  • 2.6. Адказнай за апрацоўку асабістых дадзеных прызнаецца арганізацыя, якая з’яўляецца такой у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” з’яўляецца арганізацыяй, адказнай за збор, захоўванне, апрацоўку і распаўсюджванне асабістых дадзеных карыстальнікаў Дадатку “Будзь валанцёрам”.

 

3. Прынцыпы збору і апрацоўкі асабістых дадзеных карыстальнікаў

Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” імкнецца абараняць вашае прыватнае жыццё і права на канфідэнцыяльнасць пры апрацоўцы асабістых дадзеных, незалежна ад спосабаў або метадаў збору такіх дадзеных, з улікам наступных стандартаў іх апрацоўкі:

  • 3.1. Сумленная і законная апрацоўка вашых дадзеных. Вашыя асабістыя дадзеныя будуць апрацоўвацца ў выпадку, калі вы далі на гэта згоду або апрацоўка вашых дадзеных дапускаецца на падставе права Рэспублікі Беларусь.
  • 3.2. Відавочнае ўказанне мэты апрацоўкі вашых асабістых дадзеных. Асабістыя дадзеныя павінныя збірацца і апрацоўвацца толькі ў выразна абазначаных і законных мэтах і не могуць быць апрацаванымі з парушэннем гэтага прынцыпу.
  • 3.3. Адпаведнасць дадзеных, якія збіраюцца і апрацоўваюцца, названым мэтам. Збор, апрацоўка і выкарыстанне вашых асабістых дадзеных павінныя быць адэкватнымі і адпаведнымі мэтам. Мы імкнемся збіраць мінімальны аб’ём інфармацыі, які неабходны для ажыццяўлення пастаўленай задачы.
  • 3.4. Абмежаванасць тэрмінаў захоўвання асабістых дадзеных. Захоўванне асабістых дадзеных карыстальнікаў ажыццяўляецца на працягу пэўных тэрмінаў. Калі выкарыстанне дадзеных, якія захоўваюцца, перастае быць неабходным, Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” прыме меры па знішчэнні або спыненні апрацоўкі вашых асабістых дадзеных у разумныя тэрміны, прымаючы да ўвагі функцыянальныя і заканадаўчыя патрабаванні, якія датычацца захоўвання і канфідэнцыяльнасці асабістых дадзеных.
  • 3.5. Якасць і цэласнасць. Асабістыя дадзеныя павінныя быць дакладнымі, пэўнымі, поўнымі і актуальнымі для дасягнення мэт іх апрацоўкі. У выпадку неабходнасці мы будзем прымаць меры па змене або выдаленні некарэктных або няпоўных дадзеных.
  • 3.6. Празрыстасць і інфармаванне аб мэтах збору асабістых дадзеных. Мы адкрыта паведамляем пра факт збору вашых асабістых дадзеных, мэты збору і апрацоўкі асабістых дадзеных, кола асоб, чыя інфармацыя збіраецца, назву і месцазнаходжанне арганізацыі, адказнай за апрацоўку дадзеных, і г.д.
  • 3.7. Згода на апрацоўку асабістых дадзеных і права выбару. У выпадку апрацоўкі вашых дадзеных мы просім вашай згоды, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У выпадку, калі вы не згодны са зборам і апрацоўкай вашых асабістых дадзеных, просім вас устрымацца ад карыстання Дадаткам “Будзь валанцёрам”.
  • 3.8. Бяспека асабістых дадзеных. Асабістыя дадзеныя павінны належным чынам абараняцца ад магчымасці неправамернага доступу, страты, выкарыстання, змены і раскрыцця.

 

4. Якія асабістыя дадзеныя пра нашых карыстальнікаў мы збіраем і апрацоўваем?

Мы збіраем інфармацыю пра карыстальнікаў, якую яны ўводзяць пры рэгістрацыі профілю, а таксама пры карыстанні Дадаткам “Будзь валанцёрам”. Такая інфармацыя можа быць дапоўнена пры садзейнічанні трэціх асоб і даступна, напрыклад, іншым некамерцыйным арганізацыям – партнёрам Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Мы збіраем пра вас наступныя віды дадзеных:

  • 4.1. Дадзеныя, якія самастойна ўносяцца карыстальнікамі
    Пры рэгістрацыі профілю, пошуку заданняў, адпраўцы каментара аўтару задання, публікацыі фотаздымкаў вы пакідаеце дадзеныя, якія потым захоўваюцца. Гэтыя дадзеныя захоўваюцца ў нашай базе дадзеных для таго, каб удасканаліць наш Дадатак, спыніць яго неправамернае выкарыстанне, а таксама прадухіліць і адсачыць магчымыя правапарушэнні і злачынствы. Мы таксама захоўваем інфармацыю, пакінутую вамі пры звароце ў нашую службу падтрымкі, каб мець магчымасць звязацца з вамі і даць вам адказ на ваш зварот. Мы захоўваем усе заўвагі і прапановы, якія накіроўваюцца вамі ў наш адрас, бо яны дапамагаюць нам ва ўдасканаленні Дадатку “Будзь валанцёрам”.
  • 4.2. Дадзеныя, якія аўтаматычна збіраюцца пры выкарыстанні Дадатку “Будзь валанцёрам”
    Пры выкарыстанні Дадатку “Будзь валанцёрам” мы рэгіструем дадзеныя пра заданні для валанцёраў, якія наведваліся, пра выкананныя заданні, а таксама пра адзнакі, якія вы ставілі іншым валанцёрам або арганізатару. Гэтыя дадзеныя можна падзяліць на наступныя віды:
    • 4.2.1. Дадзеныя тэхнічнага характару пра прыладу і інтэрнэт-спалучэнне
      З дапамогай журналаў сервера і іншых інструментаў мы рэгіструем дадзеныя пра тэхнічную прыладу, якой вы карыстаецеся, і пра тое, якім чынам гэтая прылада падключаецца да нашага Дадатку, у тым ліку дадзеныя аб IP-адрасах і ўнікальных ідэнтыфікацыйных файлах. Звычайна гэтыя дадзеныя выкарыстоўваюцца для атрымання ананімнай (абязлічанай) і сукупнай статыстыкі, але яна таксама можа быць звязаная з вашым уліковым запісам (профілем). Гэта інфармацыя дае нам магчымасць аналізаваць, як вы карыстаецеся нашым Дадаткам, і падладжваць яго пад вашу прыладу ў мэтах палягчэння і зручнасці вашага карыстання Дадаткам “Будзь валанцёрам”.
    • 4.2.2. Дадзеныя пра карыстанне Дадаткам “Будзь валанцёрам”
      Калі вы ўваходзіце ў профіль або выходзіце з яго, шукаеце заданне для выканання, размяшчаеце фотаздымкі, звязваецеся з аўтарам задання, пакідаеце каментар або карыстаецеся нашым рэсурсам іншым чынам, інфармацыя пра гэта аўтаматычна рэгіструецца ў журналах сервера. Мы выкарыстоўваем гэтую інфармацыю для таго, каб перашкаджаць злоўжыванням у дачыненні да Дадатку “Будзь валанцёрам”, правапарушэнням і злачынствам, удасканальваць нашы сэрвісы.
    • 4.2.3. Дадзеныя пра месцазнаходжанне
      Калі вы карыстаецеся нашым Дадаткам, мы фіксуем вашае геаграфічнае месцазнаходжанне, заснаванае на вашым IP-адрасе. Гэта інфармацыя выкарыстоўваецца, напрыклад, для статыстычных даследаванняў, а таксама для таго, каб паказваць актуальныя для вас заданні або іншае персаналізаванае змесціва.

 

5. Для якіх мэтаў выкарыстоўваюцца асабістыя дадзеныя карыстальнікаў?

АРР “Дзедзіч” апрацоўвае вашыя дадзеныя для таго, каб аказваць вам паслугі, паляпшаць і развіваць наш Дадатак (напрыклад, наладзіць яго згодна з вашымі перавагамі), а таксама паляпшаць дзейнасць нашых партнёраў, якія размяшчаюць заданні для валанцёраў у Дадатку “Будзь валанцёрам”. Мы таксама апрацоўваем асабістыя дадзеныя, каб прадаставіць вам персаналізаваныя рэкамендацыі і прапановы, персаналізаванае змесціва, спыніць спробы парушэнняў, а таксама ў некамерцыйных (асветніцкіх, дабрачынных) мэтах. Мы выкарыстоўваем асабістыя дадзеныя для аналітычных мэтаў для таго, каб зразумець тэндэнцыі развіцця грамадзянскай супольнасці і паспрабаваць прадказаць будучыя тэндэнцыі. Ніжэй вы зможаце больш дэталёва азнаёміцца з мэтамі, для якіх мы выкарыстоўваем вашыя асабістыя дадзеныя.

  • 5.1. Персаналізаваны сэрвіс
    Мы хочам рэкамендаваць вам змесціва і паслугі на падставе вашых паводзін як карыстальніка Дадатку “Будзь валанцёрам” . У першую чаргу, мы можам даць вам рэкамендацыі арганізацый і заданняў, заснаваныя на вашых паводзінах у нашым Дадатку. На аснове такой інфармацыі мы таксама можам ажыццяўляць інфармацыйныя кампаніі.
  • 5.2. Прамая рассылка
    Перыядычна мы накіроўваем нашым карыстальнікам паведамленні некамерцыйнага характару (рассылку) па электроннай пошце ці па іншых каналах (напрыклад, у сацыяльных сетках), калі вы не адмовіліся ад атрымання такой рассылкі. Гэта рассылка можа ўтрымліваць інфармацыю аб мерапрыемствах трэціх асоб. У лістах некамерцыйнага характару, якія вы атрымліваеце ад нас, ёсць магчымасць адмовіцца ад рассылкі, націснуўшы на спецыяльную спасылку ў лісце.
  • 5.3. Удасканаленне Дадатка “Будзь валанцёрам”
    Мы выкарыстоўваем вашыя асабістыя дадзеныя, каб прадаставіць вам персаналізаваны сэрвіс, які адпавядае вашым патрэбам і інтарэсам, а таксама каб удасканаліць наш інтэрфейс. Інфармацыя, сабраная ў гэтых мэтах, агрэгуецца і ананімізуецца. Аднак гэту інфармацыю мы таксама можам выкарыстоўваць не ў ананімнай форме пры неабходнасці вырашення тэхнічных праблем, якія ўзніклі ў асобных карыстальнікаў.
  • 5.4. Спыненне спробаў злоўжывання нашымі сэрвісамі
    Мы выкарыстоўваем тэхнічную інфармацыю і інфармацыю аб актыўнасці карыстальнікаў, каб абмежаваць розныя віды злоўжыванняў Дадаткам “Будзь валанцёрам”. Пад злоўжываннем разумеецца махлярства, рассылка спаму, спробы ўваходу ў чужыя ўліковыя запісы (профілі), а таксама іншыя дзеянні, якія забаронены нашым Карыстальніцкім пагадненнем і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  • 5.5. Распрацоўка Дадатку і аналіз тэндэнцый у развіцці грамадзянскай супольнасці
    Мэтай апрацоўкі асабістых дадзеных карыстальнікаў таксама з’яўляецца атрыманне статыстыкі пра тэндэнцыі ў развіцці грамадзянскай супольнасці, якую мы выкарыстоўваем для таго, каб удасканальваць Дадатак “Будзь валанцёрам”, а таксама пашыраць кола нашых партнёраў і карыстальнікаў. Статыстыка можа збірацца з дапамогай аналізу, які можа праводзіцца як самім Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, так і арганізацыямі, да паслуг якіх мы звяртаемся для гэтых мэтаў. Такія арганізацыі аналізуюць інфармацыю на аснове канфідэнцыяльнасці і выдаляюць яе пасля выканання пастаўленай задачы.
  • 5.6. Цэнтралізаванае захоўванне
    Сабраныя намі асабістыя дадзеныя могуць захоўвацца і апрацоўвацца ў цэнтралізаванай базе дадзеных з мэтай зразумець вашую актыўнасць як карыстальніка ў дачыненні да Дадатку “Будзь валанцёрам”.

 

6. Прадастаўленне асабістых дадзеных трэцім асобам

Вашыя асабістыя дадзеныя пра выкарыстанне нашага Дадатку могуць быць перададзеныя іншым арганізацыям-партнёрам АРР “Дзедзіч” для выкарыстання ў тых мэтах, для якіх гэтая інфармацыя была сабрана, і толькі ў мэтах, пазначаных у п. 5 дадзенай Палітыкі канфідэнцыяльнасці. Па магчымасці інфармацыя будзе перададзеная ў ананімнай (абязлічанай) форме, аднак у некаторых выпадках такая інфармацыя можа дапускаць вашу ідэнтыфікацыю. Аднак нашыя пагадненні з партнёрамі абараняюць ваша права на канфідэнцыяльнасць і забараняюць выкарыстанне імі вашых дадзеных у іншых мэтах.

У выпадку калі маюцца падставы меркаваць, што з дапамогай Дадатку “Будзь валанцёрам” было здзейсненае правапарушэнне або злачынства, па афіцыйным запыце кампетэнтных органаў і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вашыя асабістыя дадзеныя могуць быць перададзеная такім органам. Акрамя таго, такія дадзеныя могуць быць перададзеныя адпаведным органам і па нашай ініцыятыве ў мэтах прадухілення правапарушэнняў і злачынстваў, якія плануюцца, калі ў нас ёсць важкія падставы лічыць, што супрацьпраўныя дзеянні могуць быць здзейсненыя ў дачыненні да трэціх асоб або нашага Дадатку.

Мы не будзем выкарыстоўваць, прадаваць, перадаваць або раскрываць вашыя асабістыя дадзеныя іншым спосабам і ў іншых мэтах, якія не ўказаныя ў дадзенай Палітыцы канфідэнцыяльнасці, калі мы не абавязаныя раскрываць вашыя асабістыя дадзеныя па рашэнні суда або ў выпадку, калі мы папярэдне не атрымалі вашую відавочную згоду на гэта.

Мы можам перадаваць звесткі асабістага характару пра вас у выпадку папярэдняга атрымання вашай згоды на гэта. Калі вашыя асабістыя дадзеныя перададзены трэцім асобам у сувязі з аказаннем нам паслуг у адпаведнасці з дамовамі, то такія трэція асобы будуць абавязаныя канфідэнцыйна апрацоўваць вашыя дадзеныя і не змогуць выкарыстоўваць гэту інфармацыю ў якіх-небудзь іншых мэтах.

 

7. Запыт аб прадастаўленні, рэдагаванні або выдаленні сваіх асабістых дадзеных

Арганізацыя, адказная за апрацоўку асабістых дадзеных, Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, знаходзіцца па адрасе: Беларусь, 224030, г. Брэст, вул. Маладагвардзейская, 14/1. У выпадку звароту ў пісьмовым выглядзе па дадзеным адрасе адзін раз у год мы можам бясплатна перадаць вам інфармацыю пра вашыя дадзеныя, якімі валодае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Таксама ў пісьмовай форме ў любы час вы можаце папрасіць нас унесці змены ў вашыя асабістыя дадзеныя або выдаліць іх наогул, калі звесткі пра вас не з’яўляюцца карэктнымі. Аднак гэта не датычыцца выпадкаў, калі захаванне вашых дадзеных неабходна ў абгрунтаваных некамерцыйных або юрыдычных мэтах. Часам пры атрыманні вашай просьбы аб прадастаўленні, рэдагаванні або выдаленні вашых асабістых дадзеных мы можам папрасіць вас пацвердзіць вашую асобу. Мы гатовы прадастаўляць, рэдагаваць і выдаляць вашыя асабістыя дадзеныя пры ўмове, што такая просьба ад вас не будзе для нас спалучацца з празмернымі тэхнічнымі складанасцямі, не падвяргае рызыцы канфідэнцыяльнасць іншых карыстальнікаў і не паступае занадта шматразова.

Вы таксама можаце папрасіць нас не выкарыстоўваць вашыя асабістыя дадзеныя ў мэтах прамой рассылкі. У такім выпадку вашы дадзеныя не будуць выкарыстоўвацца для гэтай мэты.

 

8. Захоўванне асабістых дадзеных

Вашы асабістыя дадзеныя не будуць захоўвацца ў нас даўжэй, чым неабходна для рэалізацыі мэтаў, для якіх яны збіраліся (п. 5 дадзенай Палітыкі канфідэнцыяльнасці). Вы таксама можаце папрасіць нас выдаліць інфармацыю пра вас як пра карыстальніка, за выключэннем тых выпадкаў, калі захоўванне вашых асабістых дадзеных патрабуецца ад нас па законе. У сувязі з выкарыстаннем так званых воблачных тэхналогій захоўвання дадзеных, якія выкарыстоўваюць серверныя ёмістасці ў розных краінах для забеспячэння максімальнай эфектыўнасці і бяспекі захоўвання, вашыя асабістыя дадзеныя могуць размяшчацца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Калі мэты, для якіх вашыя асабістыя дадзеныя былі сабраныя, будуць дасягнуты альбо захоўванне вашых асабістых дадзеных не будзе патрабавацца ад нас па законе, мы прымем меры па выдаленні, агрэгацыі або абязлічванні вашых асабістых дадзеных.

Інфармацыя, якую вы пакінулі пра сябе ў Дадатку “Будзь валанцёрам”, у любым выпадку будзе захаваная пасля выдалення вамі профіля на працягу 3 гадоў з мэтай спынення спробаў злоўжывання нашым Дадаткам, папярэджання злачыннай дзейнасці і садзейнічання ў вырашэнні спрэчак па заданнях, якія былі размешчаныя ў Дадатку “Будзь валанцёрам”.

 

9. Бяспека асабістых дадзеных

Мы захоўваем і апрацоўваем вашыя асабістыя дадзеныя надзейным і бяспечным чынам. Мы прытрымліваемся нашых працэдур, прынцыпаў і мер, якія гарантуюць канфідэнцыяльнасць карыстальнікаў з улікам патрабаванняў заканадаўства. Мы пастаянна ўдасканальваем спосабы збору, захоўвання і апрацоўкі вашых асабістых дадзеных. Мы абмяжоўваем нашым супрацоўнікам, падрадчыкам і партнёрам доступ да асабістых дадзеных, а таксама накладваем на іх строгія дагаворныя абавязацельствы, за парушэнне якіх прадугледжаная адказнасць.

 

10. Выкарыстанне аналітычных інструментаў

Мы пастаянна працуем над удасканаленнем якасці абслугоўвання карыстальнікаў Дадатку “Будзь валанцёрам”. Для дасягнення найлепшых вынікаў па ўкараненні новых опцый і сэрвісаў мы збіраем розную інфармацыю пра нашых карыстальнікаў. Напрыклад, гэта тычыцца інфармацыі пра тыя заданні, якія вы наведалі, пра час наведвання Дадатку. Мы таксама выкарыстоўваем розныя тэхнічныя опцыі, каб ідэнтыфікаваць вас як карыстальніка і прааналізаваць атрыманую інфармацыю пра нашых карыстальнікаў. Метады, якія мы прымяняем у гэтых мэтах, неабходныя для таго, каб наш Дадатак працаваў належным чынам, каб вам было прасцей ім карыстацца, а таксама каб мы змаглі праводзіць даследаванні, якія б у будучыні спрыялі ўдасканаленню нашага Дадатку ў адпаведнасці з патрэбамі карыстальнікаў.

 

11. Змена палітыкі канфідэнцыяльнасці

Мы будзем рэгулярна абнаўляць нашую Палітыку канфідэнцыяльнасці, каб інфармаваць вас пра ўсе змены ў нашым падыходзе да апрацоўкі вашых асабістых дадзеных. У выпадку ўнясення істотных змен мы будзем інфармаваць вас пра іх асобна. Усе астатнія змены Палітыкі канфідэнцыяльнасці адлюстроўваюцца на гэтай старонцы.
Апошняе абнаўленне палітыкі канфідэнцыяльнасці: 25 ліпеня 2017 года.
У выпадку ўзнікнення пытанняў пра нашу палітыку канфідэнцыяльнасці, калі ласка, звяжыцеся з нашай службай падтрымкі.

Карыстальніцкае пагадненне