01-how-creating-publishing-and-promoting-these-three-types-of-content-daily-will-tackle-all-your-social-and-seo-goals 

 Шаноўныя партнёры!

Паведамляем, што Майстэрня карысных кампетэнцый “Дзецікава” з вялікім задавальненнем садзейнічае распаўсюду інфармацыі, якая спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці ў Берасцейскім рэгіёне. Таксама інфармуем, што мы можам размясціць на сайце прэс-рэлізы, анонсы, рэпартажы пра дзейнасць грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў, якая можа быць цікавай жыхарам Берасцейскай вобласці.

Анонсы і іншую карысную інфармацыю дасылайце, калі ласка, на электронны адрас [email protected]. Патрабаванні да прэсс-рэлізаў:

  • у тэме ліста абавязкова пазначайце назву і даты падзеі;
  • паклапаціцеся, каб да прэсс-рэліза было прымацавана не менш за два малюнкі вялікага памеру;
  • тэкст прэс-рэліза павінен утрымліваць загаловак і быць не болей за 4000 знакаў;
  • адзін прэсс-рэліз – адна навіна.

Рэдакцыя пакідае за сабой права адмовіць у публікацыі матэрыялу без тлумачэння прычын.

Дзякуй за супрацоўніцтва!

Перадаць аператыўнае паведамленне для публікацыі на сайце можна праз адмысловую форму: тут.