Брэст-праўда
Незалежнае грамадска-палітычнае выданне Берасця.
Выдаўцы – свабодныя людзі 🙂
Выходзіць з красавіка 2006г. Першыя нумары прысвечаныя прэзідэнцкім выбарам-2006 і масавым рэпрэсіям пасля іх. Газета пісала пра чыноўнікаў, якія спрычыніліся да незаконных затрыманняў і іншых рэпрэсій супраць прадстаўнікоў дэмакратычнага руху.
Зараз на старонках “Брэст-праўды” – аб’ектыўная інфармацыя пра сацыяльна-палітычнае і эканамічнае становішча Беларусі і Берасцейскага рэгіёна. Падымаюцца камунальныя і іншыя праблемы берасцейцаў.
Моладзевае выданне, арыентаванае на берасцейскіх студэнтаў.
Тэматыка: культура, гісторыя, экалогія, адпачынак, гумар. Натуральна, рэдакцыя пакідае за сабой права змяшчаць на старонках Дзедзіча крыху палітыкі 🙂
У газеце заўсёды рады вітаць артыкулы ад берасцейскіх студэнтаў на любыя цікавыя для моладзі тэмы.
Друкуецца з лютага 2000г. Першыя 9 нумароў газеты ў электронным выглядзе не захаваліся.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.
Маланакладнае выданне жыхароў мікрараёна Усход, якое выходзіць пры падтрымцы Партыі БНФ.
Мэтавая група – жыхары мікрараёна Усход (раён “Юбілейкі”).
Тэматыка: лакальныя праблемы мікрараёна: добраўпарадкаванне, капрамонты, асвятленне, ЖКГ.
Газета вызначаецца актыўнай зваротнай сувяззю з чытачамі, якія дасылаюць артыкулы, падказваюць тэмы для новых нумароў, дапамагаюць у распаўсюдзе.
Акрамя выдання газеты рэдакцыя рыхтуе скаргі і дапамагае збіраць подпісы пад зваротамі жыхароў у органы ўлады з патрабаваннем вырашыць тыя ці іншыя праблемы.
Друкуецца з ліпеня 2008г.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.
Маланакладнае выданне жыхароў мікрараёнаў “Завадскі” і “Кіеўка”, якое выходзіць пры падтрымцы Партыі БНФ.
Мэтавая група – жыхары мікрараёнаў “Завадскі” і “Кіеўка”.
Тэматыка: лакальныя праблемы мікрараёна: добраўпарадкаванне, капрамонты, асвятленне, ЖКГ.
Газета вызначаецца актыўнай зваротнай сувяззю з чытачамі, якія дасылаюць артыкулы, падказваюць тэмы для новых нумароў, дапамагаюць у распаўсюдзе.
Акрамя выдання газеты рэдакцыя рыхтуе скаргі і дапамагае збіраць подпісы пад зваротамі жыхароў у органы ўлады з патрабаваннем вырашыць тыя ці іншыя праблемы.
Друкуецца з верасня 2009г.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.
Еўра-дадатак да Інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня “Дзедзіч”, арыентаваны на берасцейскіх студэнтаў.
Выходзіць пры падтрымцы ПАГА “Рух “За Свабоду”.
Тэматыка:
Беларусь у еўрапейскім кантэксце.
Папулярызацыя еўрапейскіх каштоўнасцяў.
Навучанне, стажыроўкі, семінары, стыпендыі ў Еўропе.
Еўравандроўкі, падарожжы па Еўропе.
Рэдакцыя будзе ўдзячна за любыя тэксты, артыкулы, нарысы на тэму Беларусі ў еўрапейскай прасторы.
Чакаем таксама крытычных заўваг, прапаноў па асвятленні тых ці іншых тэм.
Друкуецца з верасня 2011г.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.
Маланакладнае гісторыка-культурнае выданне, якое выходзіць пры падтрымцы “Дзедзіча”.
Мэтавая група – жыхары Берасцейшчыны, аматары гісторыі, краязнаўцы.
Мэты выдання: папулярызацыя гісторыка-культурнай, краязнаўчай спадчыны Берасцейшчыны, выхаванне патрыятызму і любові да роднага краю, вывучэнне асаблівасцяў рэгіёну ў кантэксце агульнаеўрапейскай гісторыі.
Друкуецца са жніўня 2008г.
Перыядычнасць: па меры з’яўлення матэрыялаў.
Кнігі, выдадзеныя “Дзедзічам” за некалькі апошніх гадоў.
Выданні будуць карыснымі для сябраў грамадскіх арганізацый, для людзей, якія цікавяцца культурай і фальклорам, і нават для тых, хто вывучае ангельскую мову.
Таксама ў гэтым раздзеле прэзентавана Стратэгія развіцця Берасця, распрацаваная пры дапамозе ДЗедзіча вялікім калектывам навукоўцаў, экспертаў з Берасця і Менску.
Узоры друкаванай прадукцыі (улёткі, буклеты, плакаты), якую выраблялі сябры Дзедзіча цягам некалькіх апошніх гадоў.