СэксМісія

Краіна: Польшча
Жанар: фантастычная камэдыя
Працягласьць: 01:56:20
Рэжысэр: Юліуш Махульскі (Juliusz Machulski)
Пра фільм: Займальны фільм з бліскучай гульнёй акцёраў Ежы Штура і Альгерда Лукашэвіча і працай вядомага рэжысёра Юліюша Махульскага (“Ва Банк”).
Ачуняць пасля замаразкі праз 60 гадоў у грамадстве прыгожага полу, адзінага пакінутага на Зямлі пасля атамнай вайны – справа дзўіная. І ўсё ж нашы героі – спрытны лавелас Макс і інтэлігент Альберт бліскуча выходзяць з гэтай сітуацыі, вярнуўшы “Новым амазонкам” прыгожую, чыстую планету і зноўку навучыўшы іх каханню …
У савецкім пракаце фільм ішоў у “абрэзаным” варыянце пад назвай “Новыя амазонкі”.