Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйных моладзевых арганізацый і ініцыятыў да ўдзелу ў доўгатэрміновай адукацыйнай праграме “Акадэмія першых [перазагрузка]”, скіраванай на павышэнне патэнцыялу моладзевых арганізацый.
Падрыхтаваць сваіх трэнераў, палепшыць кваліфікацыю ў кіраванні арганізацыяй і кіраванні праектамі, навучыцца планаваць і рэалізоўваць медыяйныя спецпраекты і кампаніі і ўсё гэта – на карысць тваёй малой радзімы! Скарыстайся магчымасцю ўзяць удзел у комплекснай адукацыйнай…