У суботу, 6-га верасня, стартаваў ІІ сезон берасцейскіх модных курсаў беларускай мовы “МОВА НАНОВА”. Каля 50 берасцейцаў рознага ўзросту правялі суботні вечар разам з новымі вядоўцамі: філолагам і журналістам Інай Хоміч і экскурсаводам Вольгай Малафеечавай.
Прыедуць Алесь Камоцкі і Зміцер Бартосік. Дзедзіч запрашае на канцэрт не толькі ўдзельнікаў летніка, але і ўсіх берасцейцаў!