Берасцейская мастачка Наталля Чорнагаловая прыехала на ўласны вернісаж на кані. Такім незвычайным спосабам яна прэзентавала берасцейскім аматарам жывапісу свае карціны.
Графіці нацыянал-сацыялістаў з’явіліся ў апошнія дні на сценах будынкаў у цэнтры Берасця. Чорны крыж з партыйнай абрэвіятурай NSWP і надпісы “Скажам не жыдоўскай заразе” зробленыя пад трафарэт.
Якасныя цыгарэты можна набыць толькі ў дзяржаўных крамах – да такога выніку прыходзяць жыхары Берасця. Закранае гэта і прадпрымальнікаў, якім фірма Белтабакінфест адпускае цыгарэты толькі малымі порцыямі.
Крытычная сітуацыя на валютным рынку, прымушае берасцейскіх прадпрымальнікаў масавага згортваць свой бізнэс. Закупаць легальна валюту, а значыць і легальна працаваць яны не маюць магчымасці.
12 спраў па акцыям маўчання разглядзеў берасцейскі абласны суд. Большасць спраў судом пакінута без зменаў. Прыгавор такі ж – віноўныя ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Пра тое, што ў цывільным па серадах працавалі сілавікі, заявіў старшыня УУС Берасцейскага аблвыканкаму. Таксама ён сцвярджае, што па серадах міліцыя працавала строга ў межах закону.
З 3 жніўня на 5–7 % паднялася плата за праезд у грамадскім транспарце. У Берасці у маршрутных таксі квіток цяпер каштуе 1580 руб. У гэтым шэрагавым падаражанні не было б нічога неардынарнага, каб не выключны…
У сераду 3 жніўня ўпершыню за два месяцы арганізатары маўклівых акцый узялі перапынак. Яны не рабілі цэнтралізаванага закліку выходзіць на вуліцы ў гэтую сераду.
На станцыі “Брест-Восточный” быў затрыманы 14-гадовы хлопчык, жыхар горада Усць-Лабінск Краснадарскага краю. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка.
Пётр Пракаповіч стаў ганаровым грамадзянінам Берасця. Такое рашэнне Берасцейскай гарадской рады дэпутатаў было апублікавана старшынёй Берасцейскага гарвыканкама Аляксандрам Палышэнкавым.
Шматлікія жыхары Берасця чулі пра існаванне актыўнай экстрэмальнай гарадской гульні «Night.Brest». Але большасць гараджан не ведаюць, што жа гэта такое на самай справе.
«Бамбаваць» на слэнгу прыхільнікаў графіці азначае ўзяць у рукі некалькі балончыкаў фарбы і ступіць у мір, дзе шмат сцен, платоў і іншых вертыкальна стаялых канструкцый. А далей – справа тэхнікі.
Больш 70 прац прадстаўлена на фотавыставе «Жамчужыны зялёнага кальца». Экспазіцыя, складзеная фотажурналістам Таццянай Мухароўскай, пачала працу 19 ліпеня ў Музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў.
На Берасцейшчыне з 607 агульнаадукацыйных устаноў у 334 (55 %) выкладанне прадметаў вядзецца на беларускай мове. Але ў Берасці навучанне на роднай мове арганізавана толькі ў гімназіі № 3.
Як заўсёды, жыхары горада над Бугам у сераду а 19 гадзіне выйшлі на вуліцы, каб паказаць, што іх не задавальняе эканамічная і палітычная сітуацыя ў краіне.
Геалагічнае агенцтва ЗША ацэньвае запасы сланцавага газу ва Украіне на 1,5–2,5 трыльёна кубаметраў. Дагэтуль вялізныя запасы сланцавага газу былі знойдзеныя ў Польшчы і Вугоршчыне.
На памежным пераходзе Варшаўскі мост жыхары Берасця правялі стыхійны мітынг. Гараджане выказалі сваё абурэнне ў сувязі з загадам кіраўніка краіны аб забароне вывазу з Беларусі шэрагу тавараў.
Конкурс дзіцячай творчасці “Залатыя зярняткі”, што павінен быў адбыцца на пачатку лета ў Берасцейскім абласным культурным цэнтры, адменены з-за недахопу грошай у дзяржавы.