У беларускім грамадстве існуе вельмі шмат забабонаў і стэрэатыпаў. І як не дзіўна людзі ставяцца прадузята не толькі адзін да аднаго, але і да братоў нашых меншых.
У мінулую нядзелю ў Берасці прайшоў першы рок-канцэрт “Разам – за жыццё!” у рамках дабрачыннага марафону. Мэта імпрэзы – збор грашовых сродкаў на падтрымку недзяржаўнага, неафіцыйнага прытулка для бяздомных жывёл. Цана ўваходу ці дабрачынны ўзнос…