Стыпендыі ўзрастуць на 65%
14/10/2011
Навучэнцам і студэнтам у Беларусі з 1 лістапада будуць устаноўлены штомесячныя даплаты ў памеры 65% ад стыпендыі. Гэта павінна захаваць узровень даходаў асоб, якія атрымліваюць адукацыю, і забяспечыць іх сацыяльную абарону.