Некалькі цікавых фактаў з вялікага даследавання каштоўнасцей беларускай моладзі прывёў старшыня «Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА» Дзмітрый Субцэльны ў часе круглага стала часопіса «Беларуская думка».
Таварыства беларускай мовы правяло маштабнае даследаванне стану беларускай мовы ва ўсіх раёнах і абласных цэнтрах краіны. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што такога маштабнага маніторынгу да яго не рабіў яшчэ ніхто.