Будзь актыўным

Унесці дадому часцінку вулічнага мастацтва: у Дзедзіч прыехала арт-друкарня Ізюма

Лідскі мастак Ізюм наведаў АРР “Дзедзіч” 23 чэрвеня. Ён прыхапіў з сабой краскі і трафарэты, каб правесці для берасцейцаў сапраўдны перформанс. А таксама прывёз друкарню, каб кожны забраў дадому цішотку з асабістым прынтом.