У Чэслава Мілаша выйшла беларуская аўдыёкніга. І ў мяне таксама, бо я перакладаў і начытваў.Гэты дыск – частка міжнароднага праекту: 10 мілашаўскіх аўдыёкніг больш-менш адначасова выходзяць у 10-ці краінах.
Андрэй Хадановіч запісаўся ў Берасці
26/07/2011
На мінулым тыдні вядомы беларускі паэт, перакладчык, старшыня беларускага ПЭН-цэнтру чытаў вершы Чэслава Мілаша для міжнароднага праекта пад музычнае афармленне гурта “Рациональная диета”. Запіс рабіўся на адной з берасцейскіх студый гуказапісу цягам 2 дзён.