Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх берасцейцаў на творчую сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам Віктарам Марціновічам. Яна адбудзецца 16 лютага ў 19.00 на офісе АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага 46/1).
Мы маем шмат падставаў ганарыцца дасягненнямі нашых суайчыннікаў: беларускія музыкі, танцоры, гумарысты, спартоўцы, вынаходнікі і многія іншыя штогод скараюць сэрцы журы замежных конкурсаў, ТВ-шоў, атрымліваюць прызнанне за дасягненні ў іншых краінах і робяцца зоркамі. Але…
Кнігу намесніка галоўнага рэдактара “Белгазеты” Віктара Марціновіча “Паранойя” ўжо забаранілі ў інтэрнэт-крамах. “Еўрарадыё” даведалася, што яе немагчыма купіць у інтэрнэт-краме oz.by.