Партал беларускамоўнай музыкі «Тузін Гітоў» разам са сваімі слухачамі пачынае выбіраць найлепшую песню 2010 г. Экспертная рада, што сёлета складалася з тэлепрадусараў
Легенда беларускага року гурт “Н.Р.М.” вярнуўся на сцэну пасля вакацый і адзначыў блізкае свята Калядаў вялікім акустычным канцэртам, які сабраў аншлаг у канцэртнай залі “Мінск” 17 снежня.
Днямі ў атмасферы поўнай сакрэтнасці закончыліся здымкі навагодняй казкі “Аднойчы ў Барахляндыі” паводле сцэнара Лявона Вольскага. Еўрарадыё сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці новага праекту.
17-га снежня свой 15-ты Дзень народзінаў адзначыць легенда беларускага рока – гурт NRM. Каманда збіраецца сыграць вялікі сямейны калядна-акустычны канцэрт у КЗ “Мінск”.
Гурт Лявона Вольскага быў адзіным са спісу забароненых выканаўцаў, хто не скарыстаўся магчымасцю выступаць пасля сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта. І вось пасля паўзы, што цягнулася з год, N.R.M. выступаюць у Мінску. Нагода – 15-годдзе гурта.