Хоць дзесці мы першыя :)
25/05/2011
У гэтым годзе Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі.
Нацбанк усталяваў на 24 траўня новыя курсы валют: 4930 рублёў за долар і 6914 за еўра.
Аб’ём наяўных грошай узрос на 21,3%. Такія захады звычайна цягнуць за сабой інфляцыю.
Долар у абменніках падаражэў да 3990 рублёў, а еўра да 5770.
Тыя, каму трэба плаціць за замежную адукацыю, лячыцца альбо тэрмінова ехаць на пахаваньне за мяжу, змогуць атрымаць валюту без перашкодаў.
Прэзерватывы і вазелін па льготным курсе
11/05/2011
Нацыянальны банк уключыў спіртавыя настойкі, вазелін і прэзерватывы ў пералік медыцынскіх прэпаратаў, якія можна набываць на біржы па афіцыйным курсе. Цяпер краіна з вялікай верагоднасцю будзе забяспечаная таннымі вырабамі гумовай прамысловасці.
Пра розныя паперкi
26/03/2011
У Беларусi збiраюцца ўводзiць карткi на надта добры тавар – на цвёрдую валюту. Гэта, насамрэч, i ёсць сэнс прынятых нядаўним часам Нацбанкам рашэнняў.