Сёння, 11 студзеня, група з 40 беларускіх назіральнікаў распачне назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чэхіі.Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Пры руйнаванні драўлянай забудовы ў цэнтры Гомеля парушалася прыродаахоўнае заканадаўства. Гэта вынікае з адказу, які атрымаў на сваю заяву жыхар Гомеля Кастусь Жукоўскі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Яго зладзілі працаўнікі гэтага прадпрыемства ў прысутнасці новага кіраўніка кацэрна “Беллегпрам” Міхаіла Сучкова, які прыехаў у Брэст, каб азнаёміцца са станам спраў на адным з самых праблемных аб’ектаў канцэрна. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Сітуацыя беларускага праваабаронцы-палітвязня абмяркоўвалася на ўсіх сустрэчах і мерапрыемствах, у якіх браў удзел намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас трохдзённага візіту ў Страсбург, дзе праходзіць восеньская сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ). Паводле…
Да кампаніі па застрашэнні сябры Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” і прэзідэнта Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні далучыліся падатковыя органы. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ па Першамайскім раёне г.Мінска патрабуе ад Таццяны Рэвяка…
Новы відэакліп у межах праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (EOTP) створаны дзякуючы студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту.
“Платформа” пад пагрозай закрыцця
05/09/2012
Сёння ў Гаспадарчым судзе Мінска адбылося папярэдняе паседжанне па пытанні ліквідацыі інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі. Падставай для працэсу стала заява з боку інспекцыі па падатках і зборах Савецкага раёну. Суддзя – Алег Клюйко. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру – фрагмент з кнігі, якую рыхтуюць да выданьня яго сябры і калегі.Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Да такой высновы прыйшлі аналітыкі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, паведвмляе Праваабарончы цэнтр “Вясна“.
Затрыманне за фота на вулiцы
27/08/2012
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 24 жніўня каля сямі гадзін вечара на шляху дадому міліцэйскім нарадам у Жодзіне за фатаграфаванне на вуліцы, у якое трапілі міліцыянты, быў затрыманы праваабаронца Аляксей Лапіцкі.
Еўрадэпутат патрабуе ад Міжнароднай Амністыі і еўрапейскіх палітыкаў умяшання ў справу Каваленкі
24/08/2012
Дэпутат Еўрапейскага Парламента ад Польшчы Марэк Мігальскі накіраваў лісты на імя Генпракурора РБ Аляксандра Канюка, Старшыні Еўрапарламента Марціна Шульца і кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Мора, у якіх выказвае занепакоенасць сітуацыяй вакол Сяргея Каваленкі….
Паводле дадзеных на 21 жніўня, Цэнтрвыбаркамам акрэдытаваны ўжо 110 міжнародных назіральнікаў. З іх 73 прадстаўляюць СНД (уключаючы сем назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД), 33 – БДІПЧ АБСЕ, тры – ЦВК Расеі, адзін – ЦВК Малдовы….
Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў позву у суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы па адміністрацыйнай справе, заведзенай адносна яго 2 жніўня капітанам міліцыі Мікалаем Кудраўцавым па арт.17/1 (дробнае хуліганства) КаАП. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Другім Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека для моладзі, – паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Як паведамляе Праавабарончы цэнтр “Вясна”, у Салігорску 11-12 жніўня пройдзе першы гарадскі фэстываль праваабарончага кіно.
Так, пра смяротнае пакаранне таксама можна спяваць, і сёння мы прэзентуем музычны відэакліп на гэтую тэму, – паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У рамках кампаніі шэфства над беларускімі палітычнымі зняволенымі, арганізаванай “Libereco – Partnership for Human Rights”, еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў сумесную міжнародную заяву па сітуацыі ў Беларусі. Паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У Брэсцкай вобласці падсумавалі вынікі этапу стварэння ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Агулам у 16 выбарчых акругаў, што дзейнічаюць у рэгіёне, было пададзена 48 заяў аб стварэнні падобных груп (у сярэднім…
Брэсцкія ўлады ўнеслі змены ў сваё рашэнне, якім быў вызначаны спіс месцаў, дзе забаронена ладзіць пікеты з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты беларускага парламенту. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Сябру Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандру Дзенісенку адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі на рашэнне Брэсцкага абласнога суда, які не знайшоў парушэнняў у дзеяннях мясцовых уладаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Улады не дазволілі жыхарам Смалявіцкага раёну самастойна вырашыць, ці патрэбны ім кітайскі індустрыяльны парк. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Праваабаронцы абвяшчаюць конкурс
13/07/2012
Праваабарончы цэнтр “ Вясна” ладзіць конкурс сярод моладзі (і не толькі) на прадукцыю візуальнага характару, сярод якой выраб hand-made паштовак для палітвязняў, а таксама ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку. Паводле Праваабарончага…
23 верасня 2011 году Генеральнай асамблеяй ААН быў прадстаўлены пераможца сусветнага анлайн-конкурсу “Лагатып правоў чалавека”, на які было даслана 15396 прапановаў удзельнікамі з 190 краінаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк працягвае змагацца за тое, каб суд абавязаў намесніка старшыні мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава давесці да ведама грамадскасці рашэнне ўладаў адносна лёсу гістарычнага помніка. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Ігар Леўчанка з Белаазёрску — не першая і не апошняя ахвяра прымусовай дактыласкапіі. У аддзел міліцыі ён быў выкліканы па пратаколу наконт парушэння правілаў пераходу праз пешаходны пераход, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Увечары 27 чэрвеня падчас сходу па пытанні будаўніцтва аптэкі ў мікрараёне “Кавалёва” яго жыхары прагаласавалі за роспуск гарадскога савета дэпутатаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Пасля таго, як глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч колькі разоў заявіў пра сваё жаданне балатавацца ў парламент, на фірму, дзе ён з’яўляецца заснавальнікам, прыйшла з пазапланавай праверкай падатковая інспекцыя.
Дырэктар консульскага дэпартаменту МЗС Літоўскай Рэспублікі пацвердзіў прадстаўнікам кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” права беларусаў на атрыманне шэнгенскіх візаў на два і болей гадоў, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Як стаць назіральнікам за выбарамі?
22/06/2012
Актыўных маладых людзей, што жадаюць прайсці навучальны курс у Вільні і стаць дасведчаным назіральнікам, запрашае праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».
Лепшая абарона – гэта нападзенне?
21/06/2012
Менавіта такую стратэгію абралі праваахоўнікі Маладзечна, з якімі спрабуе судзіцца збітая маладая маці? паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Алесь Беляцкий, заключённый руководитель Правозащитного центра “Весна”, отбывает наказание в Бобруйской исправительной колонии № 2. Ожидать досрочного освобождения пока не приходится.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Міністэрства адукацыі хоча абавязаць выпускнікоў каледжаў спачатку адпрацаваць два гады па спецыяльнасці, а толькі пасля дазволіць паступаць у ВНУ.
Мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк звярнуўся да дэпутатаў Берасцейскага абласнога савета з просьбай адмяніць рашэнне аблвыканкама аб будаўніцтве адміністрацыйна-гасцінічнага комплексу на месцы гістарычных будынкаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Кіраўніцтвам БрДУ робяцца захады, каб пазбавіцца незалежнага прафсаюза – старшыня арганізацыі атрымаў ліст ад рэктара, у якім патрабуецца прадставіць спіс сяброў суполкі.
Берасцейскі каардынатар грамадскага аб’яднання “Рух за Свабоду” Дзяніс Турчаняк вырашыў высветліць, ці не парушае гэтым мясцовая Дзяржаўтаінспекцыя закон.
Стала вядома, што старшыня Мінскага гарадскога суда адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі, пададзенай праваабаронцам Алесем Бяляцкiм і ягоным адвакатам на прысуд Першамайскага раёну Менска і вызначэнне калегіі Менскага гарадскога суда.
Настаўнікі пераблыталі іспыты
06/06/2012
Выпускнікі школы №1 у Гарадку здавалі сёння беларускую мову ў экстрэмальных умовах. Некалькі дзён перад тым яны рыхтаваліся да іспыта па матэматыцы, бо настаўнікі нешта паблыталі ў раскладзе.
Рабочыя заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва, які ўваходзіць у склад ДБК, адмовіліся 1 чэрвеня прыступаць да працы, бо напярэдадні ім не выплацілі заробак, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спыніць незаконныя адміністратыўныя арышты грамадскіх актывістаў, што стала распаўсюджанай практыкай у нашай краіне.
Спорт па-беларуску!
28/05/2012
Ліст з прапановай больш ужываць беларускую мову ў спорце накіравала большасці футбольных і хакейных клубаў Беларусі грамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску”, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.