Вядомы берасцейскі гурт Sciana 5 снежня адсвядкаваў 15-годзе дзейнасці ў менскім клубе “Піраты”. Будзьма зрабіла файны рэпартаж з падзеі ў якой таксама паўдзельнічалі Роллікс і TerraKod.
Берасцейскі гурт SCIANA прэзэнтаваў новы альбом пад сімвалічнай назвай “Мы застанемся!” у родным горадзе 16 лістапада. У альбом увайшлі 11 новых кампазіцый.
Ужо ў гэтыя выходныя, 16 лістапада, берасцейскі гурт SCIANA прэзэнтуе новы альбом “Мы застанемся!” на пляцоўцы ўжо роднага рок-клубу “1 мая” а 19-й гадзіне.
Берасцейскi гурт возьме ўдзел у самым амбітным фэсце Ўкраіны «Краще місто», што пройдзе ў Днепрапятроўску з 29 чэрвеня да 1 ліпеня. Гэта адзіны на сённяшні дзень беларускі гурт, які запрасілі арганізатары фестываля.
У клубе СІТІ 29 красавіка адбыўся адзін з нешматлікіх канцэртаў брэсцкай рок-сцэны. У ім прынялі ўдзел такія гурты як PIROUETTE, TerraKod, Sciana, а таксама нашы госці з Украіны – гурт Rolliks.
Sciana – гурт які стварае музыку ў стылі эксперыментальнай альтэрнатывы, 29 красавіка выйдзе зноў на сцэну ў родным горадзе, але гэты выступ будзе апошнім…
Ужо трэці год у Украіне будзе праходзіць адна з самых маштабных і грандыёзных музычна-мастацкіх падзей – фестываль Захад, да якога рыхтуюцца не ўсё лета, а цэлы год.