Мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду!” Дзяніс Турчаняк спрабуе дамагчыся прызнання незаконнымі дзеянні брэсцкіх уладаў, якія тычацца будаўніцтва на тэрыторыі, што ахоўваецца дзяржавай. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Адзін з актывістаў Слонімскага аб’яднання дэмакратычных сіл Віктар Марчык быў звольнены за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны, якую аднак ён не парушаў. Грамадскі актывіст падаў пазоў ў суд.
Масавыя ўцёкі беларускіх суддзяў
11/04/2012
Ужо два Указы аб вызваленні ад пасад суддзяў агульных судоў падпісаў А.Г. Лукашэнка з пачатку гэтага года.
Актывісты БХД аспрэчаць рашэнне суда
22/12/2011
Берасцейскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Зміцер Шурхай і Алесь Чаркашын не згадзіліся з пастановай суда Маскоўскага раёна Берасця і паскардзіліся ў абласны суд.
Актывістаў БХД пасадзілі на 5 сутак
16/12/2011
Сёння, 16 снежня, Маскоўскі суд Берасця вынес пастанову, згодна з якой каардынатар БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай і кіраўнік БХД па Берасці Алесь Чаркашын былі пакараны 5 суткамі арышту.
Несапраўдны суд для крымінала
15/11/2011
50 cтудэнтаў з усяго свету запрашаюцца прыняць удзел у сімуляцыйнай мадэлі міжнароднага крымінальнага суду ў Кшыжова.
Змітру Шурхаю прысудзілі 10 сутак арышту
14/09/2011
Суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці пакараў берасцейскага каардынатара БХД дзесяццю суткамі арышту за пікет ля калоніі, у каторай знаходзіцца лідэр МФ Зміцер Дашкевіч.
Расейскі Альфа-банк падаў у Арбітражны суд Масквы дзве пазовы да “Брестэнерго” аб спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах.
Штраф "за паход у краму"
12/08/2011
Берасцейскі абласны суд 11 жніўня разгледзеў скаргу Тараса Бярэжнага і прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафаваў на 12 базавых велічынь.
12 спраў па акцыям маўчання разглядзеў берасцейскі абласны суд. Большасць спраў судом пакінута без зменаў. Прыгавор такі ж – віноўныя ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Аляксандра Казлянку зноў чакае суд
24/12/2009
Аляксандра Казлянку, якога 8 лістапада затрымалі за раздачу ежы бяздомнікам, зноў выклікалі ў суд. Першае судовае паседжанне 26 лістапада скончылася тым, што суддзя накіраваў справу на дапрацоўку ў Ленінскі РАУС.
Берасцеец адсудзіў грошы ў ЖКГ
15/12/2009
Юрый Чыжык судзіцца з гарадскімі камунальнымі службамі Берасця з‑за вады, якою не карыстаецца з 2002 года ягоная дачка, якая жыве ў Англіі. І ўжо змог адсудзіць у ЖКГ мільён рублёў.
Прысуд за дабрачыннасць адкладзены
26/11/2009
У судзе Ленінскага раёна Берасця сёння разглядалася справа Аляксандра Казлянкі, які быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці за тое, што… карміў інвалідаў, пенсіянераў, ды людзей без вызначанага месца жыхарства.
Суд за ежу для бяздомных берасцейцаў
22/11/2009
26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна (Леванеўскага 1) адбудзецца суд над двума антыглабалістамі, якія кормяць бясплатна бяздомных людзей. Падтрымаем юнакоў у судзе!