Пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Даніі і медыя-праекта MYMEDIA у Варшаве адбудзецца Школа журналістыкі «Беларусь паміж Еўразвязам і Еўразіяй» – для маладых беларускіх журналістаў.
Інстытут грамадскай палітыкі (Польшча), Еўрапейскае партнёрства для дэмакратыі (Бельгія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Літва) арганізуюць адукацыйны візіт у Варшаву.