Бард-трыё ў складзе Віктара Шалкевіча, Андрэя Мельнікава і Зьмітра Вайцюшкевіча распачала працу над альбомам на вершы польскага барда Яцэка Качмарскага ў перакладзе Андрэя Хадановіча.
7 снежня ў Менску адбыўся святочны канцэрт кампаніі “Будзьма беларусамі!”, прысвечаны гадавіне культурніцкага праекта. Мерапрыемства было багатае на цёплыя словы і выступы вядомых беларускіх дзеячаў.