Грамадства

Аляксандр Мілінкевіч узяў удзел у саміце ЕНП

Лідэр Руху “За Свабоду” распавёў пра падрыхтоўку да Беларускага Еўрапейскага Форуму на саміце Еўрапейскай Народнай партыі, які адбыўся ўчора ў Бруселі.

Аляксандр Мілінкевіч на саміце Еўрапейскай Народнай партыі казаў пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, акрэсліў перспектывы еўраінтэграцыйных працэсаў у краіне і акцэнтаваў увагу на бар’ерах на шляху ў адзіную Еўропу.

У саміце Еўрапейскай Народнай партыі прынялі ўдзел старшыня Еўрапейскай рады Фрэдрык Райнфельд, прэзідэнт Еўракамісіі Жозе Мануэль Барозу, старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк , старшыня ЕНП Вільфрэд Мартэнс, а таксама кіраўнікі Нямеччыны, Францыі, Нідэрланадаў, Люксембургу, Літвы, Мальты, Польшчы, Румыніі, Балгарыі, Латвіі, Харватыі, Албаніі, Грузіі.

Лідэр Руху “За Свабоду” распавёў уплывовым еўрапейскім палітыкам пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму, пра выклікі працэсу збліжэння Беларусі з краінамі аб’яднанай Еўропы і важнасць удзелу грамадзянскай супольнасці нашай краіны ў праграмах Усходняга партнёрства.

Падчас друхбаковых сустрэчаў з удзельнікамі саміта Аляксандр Мілінкевіч выказваў сваё бачанне асноўнай задачы еўрапейскай палітыкі ў адносінах да Беларусі. На яго думку, ў першую чаргу палітыка Еўразвязу павінна быць накіравана на тое, каб умацаваць незалежнасць Беларусі і спрыяць развіццю дэмакратычных інстытутаў у краіне.

milinkevich.org

Пакінуць адказ