Аб’яўляць прыпынкі ў брэсцкіх тралейбусах цяпер будуць па-беларуску. На некаторых маршрутах родная мова ўжо гучыць.
У тралейбусным парку горада, які налічвае каля 200 машын, “Еўрарадыё” распавялі, што ўся працэдура зойме каля месяца:
“На беларускай мове зараз аб’яўляем, так. Фанаграму мы тут рабілі, у Брэсце. Не на ўсіх маршрутах яшчэ паспелі. Пры нашай тэхніцы гэта хутка не атрымліваецца. Дзесьці месяц гэта зойме”.
Дарэчы, брэсцкія аўтобусы “загаварылі” па-беларуску яшчэ летась.