Моладзь

Стварай сваю газету самастойна!

16 лістапада ў  Беларусі стартуе мультымэдыйны  адукацыйны праект “Маладзевая акцыя мультымедыяў” (МАМ). Асноўная ідэя праекту – данесьці моладзі каштоўнасці, адказнасць і веды, якія нясе ў сабе прафесія журналіста.

“Маладзевая акцыя  мультымедыяў” базуецца на партале www.mammedia.org, ахоплівае Польшчу, Беларусь, Украіну і разлічаны на школьную і студэнцкую моладзь з мэтай навучыць яе праз журналісцкую дзейнасць выпрацоўваць , фармуляваць і абараняць сваю грамадскую пазіцыю, а таксама ўплываць на свет вакол сябе.

Дэвіз праекта “Маю выбар. Маю ўплыў. Маю медыі” адлюстраваны на нашым партале www.mammedia.org, дзе зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць ствараць і публікаваць уласныя газэты: партал прапануе гатовыя і разнастайныя макеты газэт, з якіх застаецца толькі абраць адпаведны, напоўніць яго зместам і публікаваць – на партале ці ў друкаванай версіі. Праект прапануе таксама ўдзел у конкурсах і семінарах, якія ладзіць разам з партнэрамі фонд “Новыя медыі”, і вучобу непасрэдна ў аўтарытэтных журналістаў, у тым ліку за мяжой. Маладыя журналісты, сябры праекту МАМ, атрымаюць не толькі парады і дапамогу ад дасьведчаных калег, але і змогуць камунікаваць паміж сабой, між сваімі рэдакцыямі на форуме партала.

Партал www.mammedia.org прадугледжвае адмысловую дыстанцыйную школу журналістыкі – э-лекцыі www.еlekcyi.org, пасля заканчэння якой удзельнік атрымае веды і сэртыфікат. Для актывістаў праекта будуць ладзіцца міжнародныя летнікі і стажыроўкі. Мы інфармуем таксама пра стажы, гранты і стыпэндыі, якія прапануюць іншыя рэсурсы і якія служаць разьвіццю навыкаў журналістыкі.

Праект МАМ прадугледжвае супрацу з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналістскіх школ і гурткоў.

Партал www.mammedia.org праекту МАМ рыхтуе разнастайныя конкурсы з узнагародамі для лепшых. Першы конкурс для паўстаючых на партале рэдакцый пачнецца ў дзень старту – 16 лістапада 2009г. Кожнай рэдакцыі прапануем абраць сваё крэда (ці дэвіз) – а пазней аўтарытэтная камісія з журналістаў і прадстаўнікоў фонду вызначыць, наколькі ён адпавядае зместу газеты (хаця б на прыкладзе аднога нумару выдання). Наступны конкурс працягнецца ад 1 снежня да 15 студзеня: будзе абірацца найлепшае святочнае, каляднае выданне.

Пакінуць адказ