Гурт «Ляпіс Трубяцкі» запісаў песню «Шпак» для трэб’ют-альбома «Машынапіс», прысвечанага 40-годдзю расійскага калектыву «Машина Времени».
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце «Ляпісаў». Прэзентацыя альбома прайшла 11 лістапада ў Маскве.
Чаму каманда абрала для выканання менавіта гэту песню распавядае Сяргей Міхалок:
— Мы ж з Беларусі. І нейкім таямнічым чынам усё, што выконваецца беларускімі артыстамі, пачынае разглядацца ў кантэксце нашай палітычнай атмасферы. Вось і песня «Шпак» атрымліваецца ледзьве не пра гурт «Ляпіс Трубяцкі», які, нягледзячы на магчымасці, ніколі не з’язджаў з роднага горада Мінска, трымаўся сваіх каранёў. «А он, чудак, не мог понять никак, куда улетать, зачем его куда-то зовут». Гэта пра нас.
Паслухаць песню «Шпак» можна тут.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…