Categories: Культура

Фотарэпартаж з выставы “Дзе? Хто?”

Супольная выстава двух розных мастакоў, мастачкі Вольгі Данілюк і фатографа Анатоля Люкевіча пра дворыкі Берасця расчыніла свае дзверы ў бібліятэцы імя Пушкіна і чакае на вашыя ўражанні.

Вясна прыходзіць не толькі з сонейкам і цеплынёй. Яна прыходзіць і праз цудоўныя і вельмі светлыя арт-святы. Адно з іх – выстава пра шчыра любімыя і ўтульныя дворыкі Берасця розных па жанрам мастакоў. Супольныя выставы цікавыя тым, што на адну і тую ж рэч мажліва паглядзіць рознымі вачыма, і пабачыць тое ж пад іншым вуглом.

Вольга Данілюк – мастачка, якая малюе празрыстыя, вельмі сонечныя і далікатныя, напоўненыя святлом і паветрам акварэльныя малюнкі.

Анатоль Люкевіч – фатограф, які больш за пятнаццаць год займаецца рэпартажнымі здымкамі.

17 акварэльных малюнкаў і 17 фотаздымкаў чакаюць наведвальнікаў і распавядаюць розныя гісторыі.


А гісторыя сумеснага праекту таксама мае сваю гісторыю, і распачалася яна нават не з малюнкаў і не з фотаздымкаў.

Вольга – не толькі акварэльная мастачка. Акрамя жывапісу яна стварае ўпрыгожанні ручной працы. Гэта і вышыўка, і лялькі, і брошкі, і завушніцы і шмат яшчэ розных упрыгожанняў з дрэва ці тканіны. Анатоль неяк заказаў у яе адзін выраб, потым іншы. Пазней дапамагаў з фотаздымкамі яе малюнкаў. Толькі надалей завязалася супрацоўніцтва і прыйшла ідэя да сумеснай выставы-вернісажа.

– Мы звярнулі ўвагу, што на адны і тыя ж рэчы глядзім зусім па-рознаму, – сказала Вольга Данілюк. – Захацелася паказаць публіцы гэтае адрозненне. Людзі ўсё бачаць праз прызму свайго досведу, успрыманні, інтарэсу. Адзін можа прымеціць тое, на што іншы нават не зверне ўвагі.

На акварэлях і фатаграфіях — двары цэнтральнай часткі Брэста. На жаль, некаторыя месцы ўжо адшукаць не атрымаецца, яны зніклі, хоць сабранаму матэрыялу ўсяго год.

Аўтарам у сваіх работах удалося захаваць дух старога Брэста — гэта адзначылі наведвальнікі выставы і калегі-мастакі, і проста аматары жывапісу і фатаграфіі. Карціны і фатаграфіі прымушаюць паглядзець на месцы, па якім мы часта крочым, іншымі вачыма, прымушаюць задумацца, а што бачым у гэтых месцах мы самі, ці супадае нашы уражанні з малюнкамі і фотаздымкамі.

Ці аднолькава бачаць мастакі розных жанраў, як лічыце? Яшчэ ёсць шанец завітаць і скласці свае уражанні ад выставы – яна працуе да канца сакавіка.


Ulyana

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

1 дзень ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago