Да 29 лістапада працягваецца прыём прац на конкурс “Цішоткі вольных беларусаў”. На сённяшні дзень ужо даслана каля 60 прац, з якімі можна пазнаёміцца на сайце праекта.
Нагадваем, што на паштовую скрыню tishotka@tut.by прымаюцца распрацаваныя Вамі варыянты малюнкаў (прынтоў), якія ў далейшым магчыма знойдуць увасабленне на цішотках беларусаў.
Усе конкурсныя працы будуць змешчаны на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by
Пераможцы конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” атрымаюць грашовыя ўзнагароджанні за першае, другое і трэцяе месца ў памеры 400, 300 і 200 тыс. бел. рублёў адпаведна.
Асобны спецыяльны прыз у намінацыі “Беларуская свабода” прызначыў Рух “ За свабоду”.
Усе ўдзельнікі конкурса па распрацоўцы малюнкаў пасля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.
Падрабязныя ўмовы на сайце праекта: tishotka.blog.tut.by