Categories: Культура

“Стары Ольса” выдасць падручнік

Лідэр гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі рыхтуе да выдання падручнік па гісторыі беларускай камернай музыкі. Аўтар разлічвае, што яго падручнік выйдзе ў прыватным выдавецтве ў пачатку 2010 года.

“Гэта будзе першы падручнік па гісторыі беларускай камернай музыкі — ад грання на першабытных інструментах, знойдзеных археолагамі на тэрыторыі Беларусі, да падзей сярэдзіны XX стагоддзя”, — сказаў Сасноўскі.

Па ягоных словах, беларускія навуковыя колы не могуць стварыць такі падручнік. Гісторыкі не могуць займацца беларускай музыкай, бо не маюць ведаў па мастацтвазнаўстве. А мастацтвазнаўцы не маюць ведаў па гісторыі.

Прыватны выдавец сам прапанаваў аўтару кнігі свае паслугі. “Да мяне проста звярнуўся чалавек і сказаў, што ён вельмі жадае выпусціць такую кнігу. Таму што ён будзе першы, хто выпусціць кнігу па гісторыі беларускай музыкі, якая напэўна стане падручнікам для студэнтаў. Бо такіх кніг, манаграфій проста няма. Таму яе проста змушаныя будуць выкарыстаць у Акадэміі мастацтваў, у інстытуце культуры, у іншых навучальных установах такога плану”, — лічыць Сасноўскі.

Паводле “Еўрарадыё”.

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago