Categories: Культура

Свята парафіі ў грэка-католікаў Берасця

Парафіяльнае свята ў берасцейскай грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя будзе адзначацца 28 лістапада, у суботу, з удзелам шматлікіх гасцей, прадстаўнікоў іншых канфесій.

У суботу, 28 лістапада, а 12-й гадзіне берасцейская грэка-каталіцкая парафія шчыра запрашае ўсіх на сваё парафіяльнае свята ў гонар апекуноў парафіі – родных братоў-апосталаў: св. Пятра, заступніка хрысціянскага Захаду, і св. Андрэя, заступніка хрысціянскага Ўсходу.

У гэты дзень адслужыць сваю прыміцыйную (першую) Боскую Літургію новы святар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ераманах Антон Нікалаеў, які паходзіць з берасцейскай парафіі.

На свята прыедуць таксама госці: грэка-каталіцкія манахі-рэдэмптарысты з Украіны, а таксама музычны гурт семінарыстаў Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі імя Т.Аквінскага “Подых Духа”. Пасля ўрачыстай Літургіі яны выступяць з канцэртам. Будзе таксама музычнае віншаванне нашых братоў і сяброў з іншых канфесіяў.

Ісус заклікае хрысціянаў, “каб усе былі адно”! Сваю хрысціянскую еднасць мы можам сведчыць, будучы разам у малітве і на агапе (сумесным братэрскім пачастунку хрысціянаў), якая стала традыцыяй у нашай парафіі.

28 лістапада будзе добрая нагода – БЫЦЬ РАЗАМ і МАЛІЦЦА РАЗАМ за еднасць хрысціянаў. Скарыстайма!

Парафія св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці знаходзіцца па адрасе: вул. Дворнікава, 63. Праезд аўтобусамі № 9, 9а, 20, 50, 52а, 57а.

Грэка-каталіцкая парфія св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago