Categories: Грамадства

Паніхіда па ахвярах галадамору

Паніхіда па ахвярах жахлівага галадамору 1932-1933 гадоў ва Украіне адбылася а 11 гадзіне ў Свята-Мікалаеўскай царкве Берасця 28 лістапада. Нагадаем, што падчас галадамору ва Украіне загінула некалькі мільёнаў чалавек.

Некалькі хвілінаў званы падараваныя ў час прэзідэнства ва Украіне Леаніда Кучмы неслі траурнае гучанне, пасля чаго айцец Ігар адправіў паніхіду па ахвярам галадамору наўмысна зробленага бальшавікамі ва Украіне. Распавядае адзін з удзельнікаў мерапрыемства, гісторык тэхнічнага універсітэту Берасця Віктар Місіюк:

– Адзначаюць сумную дату, дату галадамора 1932-1933 гадоў і хоць гэтая падзея, дзякуй Богу не кранулася ўсіх і нават усёй Украіны, а яе ўсходніх рэгіёнаў, але яна мае вельмі вялікае значэння для нацыянальнага жыцця, бо значна надламала сілы нацыі, эканамічныя галіны развіцця. Мы ўсе салідарныя, выказваем жаль і боль з тымі украінцамі, якіх гэтая бяда зачапіла.

На паніхіду з’ехалася некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў рэгіёнаў.

Прадстаўніцтва украінскай грамады Берасця заклікала ўсіх неабыякавых людзей з захадам сонца запаліць свечы ў сваіх хатах.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.


dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago