Categories: Каляндар

Знойдзены фільм 1913 года пра Касцюшку

Польскі нацыянальны кінаархіў папоўніўся ўнікальным фільмам 1913 году, які доўгі час лічыўся страчаным. Паводле Polskie Radio, гаворка ідзе пра нямую карціну “Касцюшка пад Рацлавіцамі”.

Як паведамляецца на сайце Polskie Radio, фільм распавядае пра адзін з эпізодаў паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшка супраць Расійскай імперыі.

Сцвярджаецца, што фільм, у якім, апроч выканаўцаў галоўных роляў, здымаліся каля дзвюх тысяч статыстаў, быў адным з галоўных польскіх блокбастараў перад Першай сусветнай вайной.

Нагадаем, што нацыянальна-вызваленчае паўстанне пачалося ў сакавіку 1794 году. Польскія войскі пад камандаваннем Касцюшкі атрымалі некалькі перамог над царскімі войскамі, у тым ліку пад Рацлавіцамі. Паўстанцам атрымалася заняць Варшаву і вытрымаць аблогу горада злучаным руска-прускім войскам.

Аднак у кастрычніку ў баі пад Мацяёвіцамі польскія войскі патрывалі паразу, а сам Касцюшка быў цяжка паранены, патрапіў у палон і быў зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці.

Апроч карціны “Касцюшка пад Рацлавіцамі” на захоўванне ў кінаархіў паступілі таксама два фільмы, прысвечаныя іншаму нацыянальнаму герою Польшчы Юзэфу Пілсудскаму, які ўзначальваў першы ўрад краіны пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1918 годзе.

Паводле “Лента.ру”.

Тадэвуш Касцюшка - ураджэнец Берасцейшчыны

dzedzich

View Comments

  • Палякі па ходу фільм недзе прыціхарылі. Хай копію робяць і музей Тадэвуша Касцюшкі перададуць у Мерачоўшчыне (Івацэвіччына).
    Хаця, ведаючы палякаў, мусіць перададуць яны ў музей гэты фільм, як і карону Вітаўту...

  • А і ліха зь імі. Хай на ютуб закінуць - больш людзей праглядзіць. А то будуць пад коўдрай глядзець і нікому не даваць.

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

1 дзень ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago