Грамадства

Новы сайт для дзетак на роднай мове

У сеціве з’явіўся яшчэ адзін беларускамоўны дзіцячы сайт — «Народныя казкі для дзетак». Ён быў ствараны па ініцыятыве ЮНІСЕФ у Беларусі. Слухаць азку гэта адно з правоў запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці.

«Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля — гэта адно з правоў, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народа. Усё гэта ёсць у казках»,

— адзначае Юрый Аксамітны, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

На сайце змешчаны народныя казкі «Аб каралевічу-чараўніку», «Бык і ваўкі», «Каваль і аднавокае гора», «Сынок з кулачок» і іншыя. Іх можна паслухаць альбо пачытаць. Спецыяльна для бацькоў разам з тэкстам казкі яшчэ падаюцца парады наконт правільнага чытання, а таксама каментары і тлумачальны слоўнік.

У асобным раздзеле размешчана кніжка-размалёўка. Яе можна спампаваць і раздрукаваць. У якасці гульняў дзіцёнку прапаноўваецца сабраць пазл.

Гэта не адзіны беларускамоўны дзіцячы сайт у байнэце. Ужо не першы год працуе рэсурс «Нашыя дзеткі» .

nn.by

Пакінуць адказ