Юнакі просяць папулярны сэрвіс стварыць беларускамоўную версію пошты gmail. Пра гэта паведаміла прэс-служба арганізацыі. Зварот пададзены ў межах кампаніі «За беларускую мову!», якая стартавала 19 верасня.
«Мы вітаем Ваш крок па з’яўленні беларускай мовы ў translate.google.com. Спадзяемся, у далейшым ён будзе развівацца й удасканальвацца», — паведамляецца ў звароце.
Раней беларусы пераклалі на беларускую пашукавік Гугла. Справу многіх энтузіястаў давёў да канца Сяргей Чарнавокі з Мінска. А Ігар Маханёк, беларус, які працуе ў Цюрыху, каардынаваў запуск беларускай мовы ў сэрвісе translate.google.com.
Лукашэнкаўцы пакуль не далі на распрацоўку беларускамоўных кампутарных сэрвісаў ні капейкі. Усё робіцца дбаннем грамадзян.
Тэкст звароту да Google (на ангельскай мове) можна знайсці тутака.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…