Замежжа

Студэнту нельга кіраваць роварам

Студэнта тэатральнага факультэту Крыстафэра Хана на 15 гадоў пазбавілі права кіраваць роварам пасьля таго, як паліцыя нямецкага гарадка Гісэн злавіла яго ў час паездкі ў п’яным выглядзе.


Крыстафэр Хан і яго ўжо непатрэбны двухколы сябар

Непрыемнасьці ў жыцьці 24-гадовага Крыстафэра Хана пачаліся ўлетку 2008-га, калі ён у чатыры гадзіны раніцы вяртаўся на ровары дадому з начной паці. Паліцыя знайшла ў яго крыві 1.7 прамілі алькаголю, што ў тры разы перавышала дазволены ўзровень.

Крыстафэр быў вымушаны на месцы заплаціць штраф у 500 эўра. Пасьля яго прымусова накіравалі на мэдычную экспэртызу, якая каштавала дадатковай паўтысячы эўра, куды ён проста не зьявіўся.

Студэнт вырашыў ігнараваць усе далейшыя патрабаваньні ўладаў, у выніку нядаўна ён атрымаў ліст ад ведамства, якое займаецца выдачай правоў. У ім паведамлялася, што студэнт да 2024 году пазбаўляецца права кіраваць любым лёгкім транспартным сродкам у публічнай прасторы. Цяпер ён пад пагрозай штрафу ў 25 эўра ня мае права кіраваць ні роварам, ні нават скэйтбордам. Але Крыстафэру ўсё ж пакінулі магчымасьць сесьці… на каня.

Самае сумнае ў гісторыі тое, што студэнт мае алергію на коней.

generation.by

Пакінуць адказ