Categories: Моладзь

На Новы год едзем ў Польшчу

“Дзедзіч” запрашае актыўную і свядомую моладзь Берасця па шматгадовай традыцыі адзначыць Новы год у польскім мястэчку Насутаў, што знаходзіцца недалёка ад горада Люблін.

З 27 снежня па 5 студзеня ў Доме сустрэч фундацыі “Новы Стаў” будзе праходзіць падрыхтоўка і святкаванне інтэрнацыянальнага Новага году.

Умовы ўдзелу:

  • добрае валоданне беларускай і пажадана ангельскай моваў;
  • розум і крэатыўнае мышленне;
  • камунікабельнасць і жаданне пазнаёміцца з моладдзю з іншых краін Еўропы;

З Берасця група будзе складацца з 15 чалавек, якая павінна будзе падрыхтаваць прэзентацыю нашай краіны ў выглядзе танцаў, спеваў, традыцыйных беларускіх страваў.

Заяўкі да 12 снежня прымаем на паштовую скрыню: dzedzich@tut.by

У заяўцы пазначайце:

  • імя і прозвішча;
  • узрост;
  • навучальную установу і факультэт;
  • чаму хочаце паехаць (5-10 сказаў);
  • кантакты: тэлефон, скайп, e-mail.

Вось у гэтым чароўным доме кожны год збіраецца моладзь з розных краін Еўропы, каб разам адзначыць Новы год.

dzedzich

View Comments

  • і ўсё! толькі гэта напісаць. нейкая замануха?

  • проста шматлікія сябры ўжо шмат туды ездзілі, вось і прапануем новым даведацца што такое новы год у Еўропе Заходняй

  • Там было клёва, шкада, што зараз не магу паехаць! says:

    НАСУТАЎ - ЗЭ БЭСТ!
    Пажывеце ў панскай сядзібе!
    А яшчэ клёва, што калі на кетчупе ў Польшчы напісана - "Востры", то ЁН САПРАЎДЫ ВОСТРЫ!

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 дзень ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago