Categories: Культура

Шлюб там, дзе кахаў Касцюшка…

Нядаўна жыхары Івацэвіччыны-Косаўшчыны атрымалі ўнікальную магчымасць рэгістраваць шлюбы не ў звычайным ЗАГСе, а ў сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі ў Марачоўшчыне (каля г. Косава).

Пад апякунствам вялікага сына нашай зямлі тут з’явіліся ўжо пяць новых сем’яў.

Пятай парай, якая зарэгістравала свой шлюб у музеі 5 снежня, сталі Аляксандр Голуб і Аляксандра Цэменоўская з Косава.

Зразумела, што шлюб сам па сабе з’яўляецца адным з найважнейшых падзеяў у жыцці сям’і. Але шлюб, заключаны ў такім месцы, можна лічыць сапраўды гістарычным.

Вяселлі з Івацэвіччыны ўжо традыцыйна прыязджаюць у Марачоўшчыну, аддаюць даніну павагі вялікім продкам, наведваюць славуты Востраў Кахання, фатаграфуюцца ў жывапісных мясцінах.

Як распавяла нам галоўны захавальнік фондаў музея Ірына Барысік, тут існуе нават павер’е, паводле якога жаніху з нявестай абавязкова трэба наведаць Востраў Кахання і загадаць на мосціку жаданне, якое абавязкова збудзецца!

Гэта тычыцца не толькі маладых, але і любога чалавека, які прыходзіць сюды ўпершыню.

Ірына Барысік адзначыла, што нядаўна адна дзяўчына расказала, як аднойчы яна загадала жаданне на гэтым мосціку, і яно збылося — праз тры месяцы дзяўчына выйшла замуж і зноў узышла на гэты мосцік разам са сваім жаніхом.

Галіна Лемяшэўская, сакратар Косаўскага гарвыканкама, якая распісвае маладых у музеі Т. Касцюшкі, распавяла, што з часам цырымонія заключэння тут шлюбу будзе ўдасканальвацца.

Для гэтага будзе паляпшацца інтэр’ер, усталёўвацца пэўная неабходная апаратура. А ў перспектыве плануецца нават дастаўляць сюды з Пінска белых галубоў, якіх будуць выпускаць маладыя, выходзячы з музея.

Адміністрацыя музея таксама з зацікаўленнасцю аднеслася да ідэі правядзення тут рэгістрацыі шлюбаў. Супрацоўнікі музея ўпэўнены, што ўпрыгожаннем любога сямейнага фотаальбома будуць фотаздымкі маладых у старасвецкім інтэр’еры.

Ды і прэстыж музея павялічваецца, дзякуючы гэтай ідэі расце колькасць яго наведвальнікаў.

Дарэчы, за 11 месяцаў 2009 года сядзібу-музей Тадэвуша Касцюшкі наведалі 13 тысяч 300 чалавек. Музей выканаў платных паслуг на 13 мільёнаў 193 тысячы рублёў. Паляпшаецца і экспазіцыя музея, на дадзены момант рыхтуецца мэбля для абсталявання пакоя маці, дзе будзе ложак маці, дзіцячы ложачак, шафа.

Ірына Барысік кажа, што апошнім часам рэгістрацыя шлюбу ў музеі ўсё больш пачынае цікавіць жыхароў не толькі Косаўшчыны, але і ўсяго раёна, якія звоняць і запісваюцца ўжо на наступны год.

Таму спяшайцеся, маладыя, заключыць свой гістарычны шлюб у сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі.

Павел Дайлід. “Газета для вас”.

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago