Грамадства

У Баранавічах крыміналка за парнаграфіі

Дзяўчына заявіла ў міліцыю на свайго хлопца, што ён размясціў яе фота эратычнага характару на адным з сайтаў. Па месцы жыхарства хлопца праведзены ператрус, канфіскаваны сістэмны блок кампутара.

У дачыненні да жыхара Баранавічаў 15 снежня па матэрыялах аддзела па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Баранавіцкага ГУУС і аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Брэсцкага аблвыканкама распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 343 КК (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў).

Па інфармацыі прэс-службы ГУУС, гэта першая крымінальная справа падобнага характару ў практыцы баранавіцкіх праваахоўнікаў.

Intex-press

Пакінуць адказ