Грамадства

Стварай сваю калядную газету сам!

Каб зрабіць калядныя сьвята яшчэ бліжэй, а іх чаканьне нашмат карацейшым,  фонд “Новыя Мэдыі” прапануем Вам цікава правесьці час, прымаючы ўдзел у конкурсе на лепшую навагоднюю мультыму (э-газэту).

Конкурс на лепшую мультыму – гэта добрая нагода, каб авалодаць навыкамі стварэньня электроннай газэты, заявіць пра сябе як будучага журналіста, набрацца досьведу працы ў камандзе й атрымаць навагоднія прызы ад фонду “Новыя Мэдыі”. Падрыхтоўка да сьвята – важней, чым само сьвята.

Для удзелу патрэбна:

1) Добры настрой  і  фантазія;

2) Наяўнасьць  усьмешкі на вуснах;

3) Зарэгістравацца  на інтэрнэтстаронцы mammedia.org

4) Закласьці  на сайце электронную газэту (мультыму);

5) Падрыхтаваць  і апублікаваць у ёй нумар  (5-20 старонак) прысьвечаны каляднай  тэматыцы.

У выданьні дапускаецца  паўторнае разьмяшчэньне раней  публікаваных артыкулаў, але фонд вымагае, каб тэксты й выявы належалі стваральніку электроннай газэты і/альбо камусьці з чальцоў рэдакцыі, ці распаўсюджваліся ў інтэрнэце па ліцэнзіі Creative Commons.

* за добрае  графічнае афармленьне налічваюцца  дадатковыя балы.

Удзельнічаць  могуць усе жадаючыя.

Заяўкі  прымаюцца да 14 студзеня

Свае пытаньні кіруйце на: [email protected]

За вынікамі конкурсу сачыце на галоўнай старонцы Э-лекцыяў.

Як  новы год сустрэнеш, так яго і правядзеш. Вучыся перамагаць Словам разам з намі.

Посьпехаў!

mam

Пакінуць адказ