Каб зрабіць калядныя сьвята яшчэ бліжэй, а іх чаканьне нашмат карацейшым, фонд “Новыя Мэдыі” прапануем Вам цікава правесьці час, прымаючы ўдзел у конкурсе на лепшую навагоднюю мультыму (э-газэту).
Конкурс на лепшую мультыму – гэта добрая нагода, каб авалодаць навыкамі стварэньня электроннай газэты, заявіць пра сябе як будучага журналіста, набрацца досьведу працы ў камандзе й атрымаць навагоднія прызы ад фонду “Новыя Мэдыі”. Падрыхтоўка да сьвята – важней, чым само сьвята.
Для удзелу патрэбна:
1) Добры настрой і фантазія;
2) Наяўнасьць усьмешкі на вуснах;
3) Зарэгістравацца на інтэрнэтстаронцы mammedia.org
4) Закласьці на сайце электронную газэту (мультыму);
5) Падрыхтаваць і апублікаваць у ёй нумар (5-20 старонак) прысьвечаны каляднай тэматыцы.
У выданьні дапускаецца паўторнае разьмяшчэньне раней публікаваных артыкулаў, але фонд вымагае, каб тэксты й выявы належалі стваральніку электроннай газэты і/альбо камусьці з чальцоў рэдакцыі, ці распаўсюджваліся ў інтэрнэце па ліцэнзіі Creative Commons.
* за добрае графічнае афармленьне налічваюцца дадатковыя балы.
Удзельнічаць могуць усе жадаючыя.
Заяўкі прымаюцца да 14 студзеня
Свае пытаньні кіруйце на: mam@nowemedia.info
За вынікамі конкурсу сачыце на галоўнай старонцы Э-лекцыяў.
Як новы год сустрэнеш, так яго і правядзеш. Вучыся перамагаць Словам разам з намі.
Посьпехаў!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…