Грамадства

У абарону гістарычнай часткі Берасця

Актывіст Руху “За Свабоду”, старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч упэўнены, што трэба неадкладна распрацаваць дэтальны план рэгенерацыі гістарычнай часткі Берасця.

Антон Астаповіч выказвае трывогу, што на чарговы аўкцыён на права праектавання і будаўніцтва капітальных пабудоў у межах абласнога цэнтра, выстаўлены аб’екты, якія паводле рашэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Згодна з умовамі аўкцыёну, на які выстаўлены сярод іншага будынкі гістарычнага цэнтру горада, “знос аб’ектаў нерухомасці робіцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку”.

На думку актывіста Руху “За Свабоду”, плануемыя інвестыцыйна-будаўнічыя працы не толькі пагражаюць, але непасрэдна пагражаюць гісторыка-культурным каштоўнасцям знішчэннем.

− На паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны першага ліпеня было прынятае рашэнне пра распрацоўку дэтальнага плана рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасця і распрацоўку яго зон аховы, − нагадвае Антон Астаповіч.

ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” пратэстуе ў сувязі з беззаконнем у дачыненні да помнікаў гісторыі і культуры Берасця, заклікае Берасцейскі аблвыканкам зняць з аўкцыёна лоты з будынкамі, што маюць гістарычную каштоўнасць, і распрацаваць дэтальны план рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасця.

milinkevich.org

Пакінуць адказ