Грамадства

Загадкавая чацвёрка

Пасля выяўлення прыкрых памылак на помніку 1000-годдзю Берасця шматлікія гараджане, госці горада і асабліва журналісты сталі пільней разглядаць бронзавыя статуі і таблічкі на брэсцкіх вуліцах.

І ў больщасці здзіўленне выклікае лічба «IIII», намаляваная замест звычайнай рымскай «IV» на цыферблаце музычных гадзін на скрыжаванні вул. Савецкай і Пушкінскай. Няўжо зноў памыліліся?

Такая чацвёрка, як у Берасце, далёка не адзіная. Падобны малюнак паказвае час на шматлікіх наручных гадзінах швейцарскай вытворчасці і, напрыклад, на вежавых гадзінах берлінскай Гедэхтнісірхэ і Спаса-Праабражэнскага сабора ў старажытным рускім горадзе Балхове.

Справа ў тым, што звыклы нам лацінскі алфавіт не цалкам адпавядае таму, якім карысталіся старажытныя рымляне. У іх, напрыклад, не было асобных літар J і U, іх роля выконвалі літары I і V. Адпаведна, «IV» пазначала яшчэ і літару «Ю», ініцыял вярхоўнага рымскага бажаства Юпітара. Для рымлян, якія веравалі, натуральна, было непрымальным ужываць імя бога дарэмна. Таму чацвёрку заўсёды пісалі чатырма адзінкамі. Варыянт напісання «IV» паўстаў пазней.

Ёсць яшчэ адна версія – эстэтычная. Каб выканаць сіметрыю на цыферблаце, лічбу 4, як і васьмёрку (VIII), запісваюць чатырма знакамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Берасцейская газета

Фатаздымак  b-g.by

Пакінуць адказ