Categories: Культура

Як здымаюць рэкламу ежы?

У рэкламе ежа заўсёды выглядае прыгожа і апетытна. Але што ж хаваецца за гэтымі прыгожымі малюнкамі на самой справе?

Марозіва:

Марозіва ніколі не здымаюць ужывую, пад сафітамі яно ўмомант растае — гэта заўсёды пластыкавая, сіліконавая або гелевая маса.
Ёй надаюць патрэбны колер, фактуру, робяць шарык кіпрым і шурпатым. Бездакорных вафлевых ражкоў таксама не знайсці — усюды або кавалачак адарваны, або колер няроўны, так што прыходзіцца іх таксама ляпіць. А каб з марозіва не сцякала варэнне або мёд, пракладваецца тонкі пласт поліэтылену.

Піва:

Піва часцей здымаюць у рэкламных роліках, чым фатаграфуюць. Але ў абодвух выпадках піўная пена робіцца з пральнага парашка або гаспадарчых сродкаў, якія ўзбіваюцца венцам. Замест самога піва наліваецца гарбата або сок.

Супы:

Для рэкламы супаў у пакуначках вараць сапраўдны суп. Але калі проста наліць яго ў талерку і сфатаграфаваць, не будзе нічога відаць, усе інгрэдыенты патонуць. Таму на дно кладзецца пласт празрыстага жэлаціну, зверху наліваецца булён або звычайная вада, а потым ужо акуратна выкладваецца капуста, злёгку абсмаленая вяндліна, масліны, пятрушка і гародніна. Галоўнае — стварыць уражанне багатага набору вітамінаў.

Курыца:

Курыныя ножкі на фота павінны быць не варанымі і не смажанымі. Волкімі ім выглядаць таксама нельга — пакупнік павінен адразу зразумець, што іх рыхтаваць не трэба, толькі разагрэць. Гэта вельмі складаная задача. Калі ножкі пасмажыць, яны скукожатся, пацямнеюць, а ўзбоч будуць пляскатымі. Таму курыныя ножкі сушаць будаўнічым фенам, гэта падсмажвае, але не дэфармуе мяса. Курыца атрымліваецца залацістай, як трэба.

Катлеты:

Катлеты паліваюць лакам для валасоў. Гэта трэба для бляску, якога інакш дамагчыся нельга. Калі іх пасмажыць, алей убярэцца ўжо праз 5 хвілін.

Локшына:

Каб прадукт меў свежы выгляд, яго трэба як мага менш падвяргаць тэрмаапрацоўцы. Локшыну, вараць 2—3 хвіліны, інакш яна размакае і развальваецца. Асабліва хутка губляе форму айчынная локшына, таму нават для рэкламы нашых макарон фатаграфуюць імпартныя.

Пяльмені:

Пяльмені — кашмар кожнага фуд-стыліста. Іх прыходзіцца ляпіць уручную. Мяса дадаваць нельга, таму што яно будзе прасвечваць цёмнымі плямамі. У рэкламе пяльмені складаюцца з тэсту і солі. Таму ў іх такі роўны колер. Іх яшчэ можна падрумяніць каб апетытней было. Замест смятаны фатаграфуюць клей ПВА: ён льецца густа, павольна і цяжка — ідэальна для рэкламы. Яго жа можна выкарыстаць для здымкі малака.

Падліўкі:

Падліўкі фарбуюцца харчовымі фарбавальнікамі. Але нельга адразу дадаць фарбу ў падліўку, ён тады згорнецца і будзе камякамі. Трэба спачатку развесці фарбавальнік са спіртам, а потым ужо змяшаць з падліўкай. Калі атрымліваецца занадта вадка, можна зрабіць аснову для падліўкі з жэлаціну.

Каша:

Жэлацін наогул універсальны і вельмі карысны сродак — жэлацін часта дадаюць у пюрэ і кашу, каб яны згуснулі, і можна было рабіць прыгожыя завіткі. Таксама ў якасці загушчальнікаў можна выкарыстаць муку і крухмал.

Мяса:

Калі трэба фатаграфаваць мяса, яго абсмажваюць зусім ледзь-ледзь, толькі для колеру.Замест бараніны часта выкарыстоўваецца ялавічына — знешне яны амаль не адрозныя. А вось свініна павінна быць святлей і ружовей, мы гэта заўсёды падкрэсліваем, каб можна было пазнаць яе здалёку. Падфарбоўваць мяса можна соевай падліўкай, некаторыя фуд-стылісты аддаюць перавагу ёду, мазуту або салідолу.

Сасіскі:

Сасіскі і сардэлькі здымаюцца волкімі або злёгку падсушанымі будаўнічым фенам. А вось гародніна і садавіна ў рэкламе замарожаных сумесяў заўсёды самыя свежыя.

Лазаньі:

Самы галоўны жах — гэта здымка лазаньі. Прыходзіцца пласт за пластом накладваць адзін на адзін інгрэдыенты, узбоч засоўваць іх у форму, потым разрэзаць і фатаграфаваць зрэз, пакуль усё не абвісла. Гэта вельмі доўга, складана і зусім не падобна на змесціва скрынкі.

пераклад dzedzich.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago