Categories: Моладзь

Конкурс: ”Прэс-фота Беларусі”

У Беларусі стартуе першы рэспубліканскі конкурс прафэсійных фотакарэспандэнтаў ”Прэс-фота Беларусі”. Лепшыя здымкі будуць адзначаныя ў 8 намінацыях, а па выніках конкурсу пройдзе выстава лепшых працаў. Плануецца таксама выпуск каталогу з працамі фіналістаў.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія фотакарэспандэнты, працы якіх публікаваліся ў друкаваных ці электронных СМІ.

Гэта першы конкурс прафэсійнага прэс-фота ў Беларусі. Для вызначэння пераможцаў арганізатары запрасілі ў журы прызнаных прафесіяналаў з замежных агенцтваў і выданняў.

Сябры журы абяруць лепшыя фотаздымкі ў наступных намінацыях:

  • Навіны
  • Людзі ў навінах
  • Спорт
  • Штодзённае жыццё
  • Партрэт
  • Мастацтва і забавы
  • Прырода
  • Гламур і  Рэклама

Гран-пры атрымае аўтар лепшага здымку з усіх намінацыяў.

Конкурс ”Прэс-фота Беларусі” заяўлены як штогадовы. Такім чынам, у прафэсійных прэс-фатографаў з’явіцца пляцоўка для рэгулярнага падвядзення вынікаў працы, вызначэння дасягненняў і аб’ектыўнай ацэнкі агульнага ўзроўню беларускай прэс-фатаграфіі.

Заяўкі на конкурс прымаюцца з 15 студзеня па 15 сакавіка 2010 году. Усе здымкі ва ўсіх катэгорыях мусяць быць знятыя ў 2005—2010 гг. Таксама да ўдзелу прымаюцца здымкі, якія раней не былі апублікаваны.

Падрабязнасці: pressphoto.by

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 дзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

4 дні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

4 дні ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago