Культура

Адкрыўся культурны цэнтр

Першая чарга культурна-забаўляльнага цэнтра адкрылася ўвечар 21 студзеня ў самым вялікім кінатэатры Брэста “Беларусь”. У яе ўвайшлі 5D-атракцыён з трохмерным малюнкам і шасціканальным стэрэопанарамным гукам, дзе дэманструюцца відэаролікі працягласцю ад 3 да 15 хвіль; дзіцячы кафэтэрый на 40 месцаў; DVD-кафэ на 60 месцаў, у якім можна не толькі паесці, але і замовіць дыск з фільмам ці паглядзець прынесены дыск самімі наведвальнікамі.

Як адзначалася на мерапрыемстве, першая частка гэтага праекта рэалізавана за кошт фундатараў.

“Мэта праекта — зрабіць кінатэатр займальным месцам адпачынку для людзей самага рознага ўзросту”, — сказаў на цырымоніі адкрыцця генеральны дырэктар Берасцейскага абласнога кінавідэапраката Мікалай Масько.

Па яго словах, у сярэдзіне цяперашняга года прадугледжваецца адкрыццё выстаўнай залы, дзе таксама плануецца ўсталяваць два плазменных тэлевізара для дэманстрацыі кінастужак. Агульны пляц культурна-забаўляльнага цэнтра складзе каля 1 тыс. кв. метраў.

Пакінуць адказ