Замежжа

3D-тэлебачанне не фантастыка?

Па прагнозах IT-спецыялістаў, 2010 год пройдзе пад знакам 3D. З аб’ёмным малюнкам эксперты звязваюць будучыню тэлебачання і кажуць, што яно стане галоўным стымулам для развіцця тэхналогій заўтрашняга дня.

Так, у цяперашнім годзе з’явяцца тэлеканалы, якія ў кругласутачным рэжыме будуць працаваць у 3D-фармаце. Новае тэлебачанне прапануе шырокі выбар перадач, у тым ліку кінатрансляцыі, навукова-папулярныя перадачы, фільмы пра космас, разнастайныя шоў, праграмы для дзяцей.

Трансляцыю 3D-перадач пачне брытанскі правайдар спадарожнікавага тэлебачання Sky. Пажадана паспець зрабіць гэта да пачатку чэмпіянату свету па футболе-2010. Амерыканская спадарожнікавая тэлесетка плануе запусціць першы ў ЗША HD-тэлеканал у поўным 3D ужо ў сакавіку гэтага года. Камісія па камунікацыях Паўднёвай Карэі у хуткім часе таксама пачне выдачу ліцэнзій на тэставанне сэрвісаў 3D-тэлебачанні. Акрамя таго, у Японіі ўлетку адна з тэлекампаній пачынае перадачу праграм з трохмерным малюнкам.

Прагназуемы кошт на першыя 3D-тэлевізары будзе на 20% вышэй, чым на тэлевізары з плоскім малюнкам.

Пакінуць адказ